Смешны дыктатар

Выхад трэйлера фільма “Дыктатар (аўтар сцэнару — славуты брытанскі комік Саша Барон Коэн) выклікаў вялікую дыскусію пра высвятленне праблемы дыктатару ў сучасным кінематографе.

Здаецца, Галівуд вырашыў стрыгчы купоны з тэмы арабскай рэвалюцыі. У снежні мінулага года адбылася прэм’ера трэйлера фільма “Дыктатар, які распавядае пра гісторыю аднаго арабскага дыктатару.



Выхад трэйлера фільма “Дыктатар (аўтар сцэнару — славуты брытанскі комік Саша Барон Коэн) выклікаў вялікую дыскусію пра высвятленне праблемы дыктатару ў сучасным кінематографе.

Здаецца, Галівуд вырашыў стрыгчы купоны з тэмы арабскай рэвалюцыі. У снежні мінулага года адбылася прэм’ера трэйлера фільма “Дыктатар, які распавядае пра гісторыю аднаго арабскага дыктатару.

Гэта чацвёрты фільм Коэна, і варта было спадзявацца, што ён будзе такім жа скандальным і цікавым, як і папярэднія. Раней ахвярамі фільмаў гэтага коміка былі брытанскі палітычны істэблішмент, які мае справу з прыхільнікам стылю рэп (фільм “Алі Джы ў парламенце), а таксама амерыканская масавая культура. У фільме “Борат з ёй пазнаёміўся казах Борат Сагадзіеў. Пасля такая адказная місія выпала аўстрыйскаму гомасэксуалісту Бруна ў аднайменным фільме.

Вось цяпер ад Сашы Барона дастанецца арабскім дыктатарам. Герой яго новага фільму дыктатар Аладзін, чый афіцыйны тытул гучыць як генерал-адмірал. Аладзін па сюжэту кіруе выдуманай арабскай краінай Рэспубліка Вадзія, якую “ён любоўна прыгнятае. “Любоўны прыгнёт выяўляецца галоўным чынам у забойствах дысідэнтаў і арыстакратычным ладзе жыцця тырана. Каб не дапусціць прыходу ў краіну дэмакратыі, Аладзін, як гаворыцца ў цітрах, “вырашае рызыкнуць сваім жыццём. Для гэтага яму давядзецца адправіцца ў Амерыку.

Здымкі “Дыктатара пачаліся яшчэ да таго, як у Магрыбе ў мінулым годзе, як касцяшкі даміно, адзін за адным сталі валіцца дыктатарскія рэжымы. Таму, па словах аўтараў, спачатку прататыпам карціны быў Садам Хусейн. Сінопсіс карціны будаваўся на кнізе, у якой адзін іракскі сатырык высмеяў побыт іракскага дыктатара.

Аднак лівійская рэвалюцыя прымусіла ўнесці змены ў сцэнар. Герой карціны знешне стаў больш нагадваць Муамара Кадафі. Алегорыя відавочная хаця б таму, што Аладзіна на экране, як калісьці Муамара, ахоўвае жаночы спецназ. У фільме таксама ўжыты фрагменты выступаў Барака Абамы і Дэвіда Кэмерана, якія абвінавачваюць былы рэжым у Трыпалі ў парушэнні правоў чалавека. Гэтыя цытаты быццам накіраваныя супраць Аладзіна.

Сашу Барона Коэна часта называюць дыяментам брытанскай камедыі і, здавалася, яго новы твор загадзя асуджаны на трыумф. Аднак, як сведчаць першыя рэакцыі на трэйлер, фільм чакаюць больш складаны лёс і рэакцыя публікі. Слова “дыктатар для шматлікіх людзей у свеце не мае іранічнага кантэксту. Так, Коэн паказвае ў трэйлеры, як Аладзін выйграе нейкія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, забіваючы па ходу сваіх супернікаў. Аднак тое, што для Коэна жарт, шмат дзе амаль рэальнасць. Спорт з удзелам дыктатара — любімая фішка афіцыйнай прапаганды, і яго перамога на такіх турнірах нешта само сабой зразумелае.

Коэн, як адзначае крытыка, вельмі часта смяецца з геапалітычных забабонаў заходніх лідараў, якія змагаюцца за дэмакратыю на Усходзе. Аднак для шматлікіх лівійцаў Сарказі, Клінтан і Абама — палітыкі, якія дапамаглі ім пазбавіцца тыраніі. Культ Францыі (краіны, якая першая патрымала паўстанне супраць Кадафі) у Лівіі настолькі моцны, што дзяцей масава называюць Нікаля ў гонар Сарказі.

Таксама ўзнікае пытанне — каго правакуе “Дыктатар? Нагадаем, што ўсе працы Сашы Барона Коэна пабудаваны ў жанры правакацыі. Так, выкарыстанне вобразу казаха Бората Сагадзіева ў фільме “Борат выклікала скандал у Казахстане. Казахскі ўрад пабачыў тут здзек з казахскай культуры. Астана нават забараніла пракат стужкі і збіралася падаць на Коэна ў міжнародны суд. Адначасова казахскі МЗС заявіў, што няма прычын хвалявацца, паколькі аўтар карціны, як быццам даведалася міністэрства, псіхічна хворы чалавек.

У выпадку з “Дыктатарам адрасата правакацыі не адчуваецца. Наўрад ці супраць фільму будуць пратэставаць дыктатарскія рэжымы, якія, на жаль, яшчэ засталіся на планеце. Гэта значыла б тое, што яны пабачылі асацыяцыю сябе з галоўным персанажам. Правакацыя, хутчэй, накіраваная супраць грамадзян аўтарытарных краін. Вобраз дыктатара ў фільме Коэна сімпатычны.

Расійскія крытыкі, якія пішуць рэцэнзіі на “Дыктатара, кажуць, што гэта падобна на эфект Жырыноўскага. Жырыноўскі быццам негатыўны персанаж, аднак яго фокусы на фоне паводзін іншых сумных палітыкаў міжволі выклікаюць да яго сімпатыю.

Пры гэтым у “Дыктатары трагедыі людзей, якія жывуць ва ўмовах дыктатуры, не адчуваецца. Наадварот, узнікае пытанне — нашто адсоўваць ад улады такога весельчака Аладзіна? Тым больш, што на кантрасце з рознымі Кэмеранамі і Абамамі ён са сваімі прыроднымі інстынктамі выглядае значна чалавечней і цікавей.

Шматлікія лівійскія грамадскія і палітычныя арганізацыі ўжо выступілі супраць “Дыктатара, абвінаваціўшы яго стваральнікаў у культурным шавінізме. Нельга, на іх думку, смяяцца з таго, што дыктатар, падобны на Кадафі, забівае простых людзей. Пачалася дыскусія пра забарону пракату “Дыктатара, рэліз якога прызначаны на лета.

У гэтым плане адразу ўсе ўзгадалі стужку Чарлі Чапліна “Вялікі Дыктатар, знятую ў 1940 годзе. Чаплін не хаваў, што высмейвае ў вобразе дыктатара Адэноіда Хінкеля фігуру Гітлера. Хінкель таксама, як Аладзін, выглядае забаўна. Хутчэй, як вар’ят, а не жорсткі дыктатар. Аднак ніякіх сімпатыі да Гітлера прагляд “Вялікага дыктатара ў аўдыторыі не выклікаў.

Хаця ў прынцыпе ў Коэна ёсць шанс рэабілітавацца. Наступны фільм будзе пабудаваны на аснове пародыі на кнігу “Майн Кампф.
 

Каментаваць