СНБА пацвярджае прарыў абароны баевікоў пад Марыупалем і наступ на Новаазоўск

Падраздзяленні Нацыянальнай гвардыі Украіны прарвалі абарону баевікоў і разгарнулі наступ на Марыупальскім кірунку, інфармуе прэс-служба Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.



Як адзначаецца ў апублікаваным у аўторак паведамленні, сёння ў зоне правядзення АТА знаходзіцца сакратар СНБА Аляксандр Турчынаў. «Цяпер А.Турчынаў знаходзіцца пад Марыупалем, дзе падраздзялення Нацгвардыі прарвалі абарону праціўніка і перайшлі ў наступ», — гаворыцца ў паведамленні.
 
 
Па дадзеных прэс-службы, сакратар СНБА прыбыў у зону АТА для каардынацыі дзейнасці ваенных і прадстаўнікоў сілавога блока.

Каментаваць