Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Сотні людзей у Барселоне пратэстуюць супраць незалежнасці Каталоніі

Сотні людзей сабраліся ў цэнтры Барселоны 8 кастрычніка на знак пратэсту супраць імкнення рэгіянальнага ўрада Каталоніі аддзяліцца ад астатняй Іспаніі.

Акцыю арганізавала супольнасць Societat Civil Catalana, вядомая барацьбой супраць незалежнасці Каталоніі, піша radiosvoboda.org.

Па паведамленнях, многія дэманстранты прыйшлі ў Барселону з Мадрыда для ўдзелу ў акцыі.

Прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой паабяцаў 8 кастрычніка, што яго ўрад не дазволіць Каталоніі аддзяліцца.

«Іспанія не падзеліцца, а адзінства краіны будзе захавана», — сказаў ён. Акрамя таго, раней ён сказаў, што ўрад можа выкарыстоўваць канстытуцыйныя паўнамоцтвы, каб пазбавіць Каталонію аўтаномнага статусу.

1 кастрычніка ў аўтаномным рэгіёне Іспаніі Каталоніі адбыўся непрызнаны цэнтральнай уладай рэферэндум аб незалежнасці. Паводле дадзеных каталонскай eлады, за выхад са складу Іспаніі выказаліся больш за 90% выбаршчыкаў.


Каментаваць