Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Іспанія. Аблавы на маладых баскскіх нацыяналістаў

Іспанская паліцыя правяла адну з самых вялікіх паліцэйскіх аперацый супраць нацыяналістычнага падполля ў Краіне Баскаў. На гэты раз пад раздачу трапілі сябры нефармальнай моладзевай арганізацыі «Segi». Паліцыя правяла ператрусы ў 46 кватэрах, шукаючы зброю і доказы кантактаў «Segi» з тэрарыстамі з групоўкі ЕТА. Калі верыць прэсе, паліцэйскім сапраўды ўдалося знайсці матэрыялы, якія могуць быць выкарыстаныя для выбуховых рэчаў. 35 арыштаваных збіраюцца прыцягнуць да судовай адказнасці за хуліганства.

Іспанская паліцыя правяла адну з самых вялікіх паліцэйскіх аперацый супраць нацыяналістычнага падполля ў Краіне Баскаў. На гэты раз пад раздачу трапілі сябры нефармальнай моладзевай арганізацыі «Segi». Паліцыя правяла ператрусы ў 46 кватэрах, шукаючы зброю і доказы кантактаў «Segi» з тэрарыстамі з групоўкі ЕТА. Калі верыць прэсе, паліцэйскім сапраўды ўдалося знайсці матэрыялы, якія могуць быць выкарыстаныя для выбуховых рэчаў. 35 арыштаваных збіраюцца прыцягнуць да судовай адказнасці за хуліганства. Сяброў «Segi», якую ўлады называюць «аўтэнтычнай акадэміяй тэрарызму», так моцна трасуць ужо ў другі раз. У 2009 годзе мела месца першая хваля масавых арыштаў. Па словах іспанскага МУС, задача аперацыі — перакрыць каналы, праз якія маладыя людзі сыходзяць у тэрарызм.

Па матэрыялах іспанскай прэсы

Каментаваць