Іспанія. Апошняя карыда ў Каталоніі

20 тысяч каталонскіх прыхільнікаў бою быкоў сабраліся 27 верасня на арэне La Monumental у Барселоне, каб пабачыць магчыма апошнюю карыду ў гісторыі краю. Цяпер гэты атракцыён, які цягнецца больш за 650 гадоў, забаронены, паколькі прызнаны супярэчным прынцыпам гуманізму і экалогіі. Магчыма, аднак, што каталонцы забаранілі карыду толькі таму, каб насаліць Мадрыду. Цяпер Каталонія — адзіны рэгіён, дзе нельга забіваць быкоў. У сваю чаргу аматары карыды лічаць, што забарона карыды — часовая мера.

20 тысяч каталонскіх прыхільнікаў бою быкоў сабраліся 27 верасня на арэне La Monumental у Барселоне, каб пабачыць магчыма апошнюю карыду ў гісторыі краю. Цяпер гэты атракцыён, які цягнецца больш за 650 гадоў, забаронены, паколькі прызнаны супярэчным прынцыпам гуманізму і экалогіі. Магчыма, аднак, што каталонцы забаранілі карыду толькі таму, каб насаліць Мадрыду. Цяпер Каталонія — адзіны рэгіён, дзе нельга забіваць быкоў. У сваю чаргу аматары карыды лічаць, што забарона карыды — часовая мера. «Каталонія за быкоў», — скандавалі яны падчас стыхійнай маніфестацыі пасля заканчэння бою на арэне La Monumental. Магчыма, іх аптымізм звязаны з працэсам у Вярхоўным судзе, які хутка павінен разгледзець іск іспанскіх нацыяналістаў пра тое, што забарона каталонцамі карыды ёсць замах на канстытуцыйныя правы грамадзян.

Паводле «Gazeta Wyborcza» (Польшча)

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць