Іспанія. Барселона за незалежнасць

У каталонскай сталіцы адбылося народнае галасаванне па пытанню падтрымкі ідэі незалежнасці Каталоніі. Падобныя галасаванні, якія пачалі праводзіць з 2009 года, не маюць юрыдычнай сілы. Гэта, хутчэй, грамадскі рух у форме сацыялагічнага апытання. Тым больш цікава, што галасаваць на такі рэферэндум у Барселоне прыйшоў кожны пяты гараджанін, уключаючы ўсю кіруючую ў рэгіёне вярхушку. З прагаласаваўшых 257 тысяч чалавек 91 працэнт выступіў за незалежную каталонскую дзяржаву.

У каталонскай сталіцы адбылося народнае галасаванне па пытанню падтрымкі ідэі незалежнасці Каталоніі. Падобныя галасаванні, якія пачалі праводзіць з 2009 года, не маюць юрыдычнай сілы. Гэта, хутчэй, грамадскі рух у форме сацыялагічнага апытання. Тым больш цікава, што галасаваць на такі рэферэндум у Барселоне прыйшоў кожны пяты гараджанін, уключаючы ўсю кіруючую ў рэгіёне вярхушку. З прагаласаваўшых 257 тысяч чалавек 91 працэнт выступіў за незалежную каталонскую дзяржаву. Яшчэ больш цікава тое, што 13 красавіка ў парламенце каталонскай аўтаноміі прайшлі дэбаты па пытанню абвяшчэння незалежнасці. Увогуле, падобныя рэферэндумы ўжо прайшлі ў 532 муніцыпалітэтах Каталоніі. У іх прынялі ўдзел больш за 600 тысяч чалавек.

Па матэрыялах «Publico» (Іспанія)
 

Каментаваць