Іспанія. “Батасуна” застанецца забароненай

Еўрапейскі суд па правах чалавека прыняў рашэнне па іску, які падалі сябры партыі “Батасуна. Гэта партыя лічыцца палітычная вітрынай радыкальнай нацыяналістычнай групоўкі ЕТА, з-за чаго і была забароненая ў 2002 годзе. Акрамя таго, яе сябры былі пазбаўленыя права ўдзельнічаць у выбарах, прычым нават ад іншых партыйных структур. Сепаратысты, натуральна, паспрабавалі аспрэчыць гэта рашэнне і завалілі еўрапейскія суды іскамі. Аднак праз 7 гадоў судовай цяжбы суд застаўся на баку Мадрыда.

Еўрапейскі суд па правах чалавека прыняў рашэнне па іску, які падалі сябры партыі “Батасуна. Гэта партыя лічыцца палітычная вітрынай радыкальнай нацыяналістычнай групоўкі ЕТА, з-за чаго і была забароненая ў 2002 годзе. Акрамя таго, яе сябры былі пазбаўленыя права ўдзельнічаць у выбарах, прычым нават ад іншых партыйных структур. Сепаратысты, натуральна, паспрабавалі аспрэчыць гэта рашэнне і завалілі еўрапейскія суды іскамі. Аднак праз 7 гадоў судовай цяжбы суд застаўся на баку Мадрыда. “Забарона адпавядае існуючай сацыяльнай рэчаіснасці, — гаворыцца ў судовай пастанове. Што да “Батаусуны, то яна абвешчаная “інструментам тэрарыстычнай стратэгіі ЕТА. Першы ў гісторыі баскскай аўтаноміі ўрад, у складзе якога няма нацыяналістаў, прывітаў вердыкт. Самай інтрыгуючай застаецца пазіцыя Баскскай нацыяналістычнай партыі (PNV) — кансерватыўнай арганізацыі, якая кіравала краем 30 гадоў. Яна дасюль не пракаментавала судовае рашэнне. Калі PNV стане ў абарону “Батасуны, гэта можа значыць радыкалізацыю партыі.


Па матэрыялах “El Pais (Іспанія)
 

Каментаваць