Іспанія. Чаму зборную Каталоніі называюць зборнай Іспаніі

Каталонскія нацыяналісты не знаходзяць сабе месца. Усе мясцовыя газеты ніяк не могуць узяць у галаву, чаму ўсе футбольныя каментатары ў рэпартажах з чэмпіянату свету ўпарта называюць іспанскую зборную іспанскай, а не каталонскай. Сапраўды, калі паглядзець на склад гульцоў зборнай Іспаніі, атрымліваецца, што большасць з іх гуляюць за “Барсу. Футбол даўно ўжо стаў сродкам дэманстрацыі рэгіёнамі свайго пратэсту супраць цэнтралізму. У клубах, якія прадстаўляюць гарады Краіны баскаў і Галіцыі, дзейнічае правіла браць у каманду юнакоў выключна з мясцовых спартыўных школ.

Каталонскія нацыяналісты не знаходзяць сабе месца. Усе мясцовыя газеты ніяк не могуць узяць у галаву, чаму ўсе футбольныя каментатары ў рэпартажах з чэмпіянату свету ўпарта называюць іспанскую зборную іспанскай, а не каталонскай. Сапраўды, калі паглядзець на склад гульцоў зборнай Іспаніі, атрымліваецца, што большасць з іх гуляюць за “Барсу. Футбол даўно ўжо стаў сродкам дэманстрацыі рэгіёнамі свайго пратэсту супраць цэнтралізму. У клубах, якія прадстаўляюць гарады Краіны баскаў і Галіцыі, дзейнічае правіла браць у каманду юнакоў выключна з мясцовых спартыўных школ. Увесну падчас фіналу каралеўскага кубка паміж “Рэалам (Мадрыд) і “Барселонай фанаты апошняй сарвалі выкананне афіцыйнага іспанскага гімну. Не засталіся фанаты ў баку і ад турніру ў Паўднёвай Афрыцы. Пасля перамогі Іспаніі ў паўфінале ў каталонскай сталіцы адбылася несанкцыянаваная маніфестацыя. Яе ўдзельнікі скандзіравалі: “Мы каталонцы — мы нацыя. Дарэчы, характэрныя каталонскім настроі ў часы СССР панавалі на Украіне, клубы якой давалі савецкай футбольнай зборнай абсалютную большасць гульцоў. У час перабудовы ідэя стварэння нацыянальнай футбольнай зборнай была важным аргументам у агітацыі за выхад рэспублікі са складу СССР.

Па матэрыялах “Le Monde (Францыя)
 

Каментаваць