Іспанія. Чарговая спроба

7 лістапада ў Памплоне (правінцыя Навара) адбыўся ўстаноўчы сход ZI новай палітычнай партыі левых нацыяналістаў. Пры гэтым да абмеркавання назвы арганізацыі справа не дайшла. Удзельнікі сходу (іх было каля 300) абмежаваліся тым, што сфармулявалі патрабаванне — незалежнасць Краіны Баскаў, якая павінна стаць сацыялістычнай дэмакратычнай дзяржавай, дзе паважаюцца правы жанчын. Па-сутнасці сустрэча ў Памлоне з'яўляецца чарговай спробай сяброў забароненай партыі «Batasuna» ўвайсці ў палітыку.

7 лістапада ў Памплоне (правінцыя Навара) адбыўся ўстаноўчы сход ZI новай палітычнай партыі левых нацыяналістаў. Пры гэтым да абмеркавання назвы арганізацыі справа не дайшла. Удзельнікі сходу (іх было каля 300) абмежаваліся тым, што сфармулявалі патрабаванне — незалежнасць Краіны Баскаў, якая павінна стаць сацыялістычнай дэмакратычнай дзяржавай, дзе паважаюцца правы жанчын. Па-сутнасці сустрэча ў Памлоне з'яўляецца чарговай спробай сяброў забароненай партыі «Batasuna» ўвайсці ў палітыку. Пасля забароны партыі нацыяналісты некалькі разоў спрабавалі заснаваць новую структуру, аднак ва ўсіх выпадках улады адмаўлялі ім. Цяперашняя ініцыятыва, відавочна, звязаная з новым грамадскім кліматам, які склаўся пасля заявы ЕТА пра часовую адмову ад баявых дзеянняў. У нацыяналістаў з'явілася надзея, што цяпер іх могуць легалізаваць.

Па матэрыялах «GARA» (Іспанія)

Каментаваць