Іспанія. Дазволена прывітанне “Зіг хайль”

Вярхоўны трыбунал Іспаніі прызнаў права сяброў арганізацыі Маладыя нацыянал-сіндыкалісты (JONS) вітацца на публіцы, дэманструючы працягнутую наперад руку. Нацыянал-сіндыкалісты сцвярджалі, што выцягнутая рука не мае ніякай сувязі з вядомым прывітаннем нацыстаў “Хайль Гітлер — “Зіг хайль. Гэта форма прывітання, на іх думку, паходзіць часоў дыктатуры Франка. Так віталіся паміж сабою сябры ўрадавай партыі Фаланга. Яе ідэйным нашчадкам і з’яўляецца JONS.

Вярхоўны трыбунал Іспаніі прызнаў права сяброў арганізацыі Маладыя нацыянал-сіндыкалісты (JONS) вітацца на публіцы, дэманструючы працягнутую наперад руку. Нацыянал-сіндыкалісты сцвярджалі, што выцягнутая рука не мае ніякай сувязі з вядомым прывітаннем нацыстаў “Хайль Гітлер — “Зіг хайль. Гэта форма прывітання, на іх думку, паходзіць часоў дыктатуры Франка. Так віталіся паміж сабою сябры ўрадавай партыі Фаланга. Яе ідэйным нашчадкам і з’яўляецца JONS. Між тым, генеральная пракуратура ў асобе славутага Балтазара Гарсона (ён вядомы тым, што калісьці раней напісаў ордэр на арышт Піначэта) заявіла, што будзе патрабаваць перагляду справы. Як сказаў прадстаўнік пракуратуры, у вачах урадаў шматлікіх еўрапейскіх краін — ахвяр нацызму, дазвол жэсту “Зіг Хайль у Іспаніі — папросту скандал. У сваю чаргу, маладыя неанацысты самі збіраюцца падаваць у суд на Гарсона. Ім не падабаецца ідэя пракурора правесці крымінальнае даследаванне злачынстваў франкістаў падчас грамадзянскай вайны.

Па матэрыялах “El Publico (Іспанія)

 

Каментаваць