Іспанія. Філасофія Сімпсанаў

Гэтымі днямі спаўняецца 20 гадоў з моманту з’яўлення на экранах мультыплікацыйнага серыялу “Сімпсаны. Барселонскае выданне “Blackie Books вырашыла зрабіць свой унёсак у юбілей, выдаўшы зборнік “Сімпсаны і філасофія. Яго аўтары паспрабавалі падсумаваць паводзіны, ідэйныя каштоўнасці і нават сексуальныя комплексы прадстаўнікоў сям’і Сімпсанаў ды скласці з іх нейкую дактрыну. Па-сутнасці, каштоўнасці сям’і Сімпсанаў — гэта далёка не каштоўнасці сярэдняй амерыканскай сям’і, кажуць ініцыятары праекту.

Гэтымі днямі спаўняецца 20 гадоў з моманту з’яўлення на экранах мультыплікацыйнага серыялу “Сімпсаны. Барселонскае выданне “Blackie Books вырашыла зрабіць свой унёсак у юбілей, выдаўшы зборнік “Сімпсаны і філасофія. Яго аўтары паспрабавалі падсумаваць паводзіны, ідэйныя каштоўнасці і нават сексуальныя комплексы прадстаўнікоў сям’і Сімпсанаў ды скласці з іх нейкую дактрыну. Па-сутнасці, каштоўнасці сям’і Сімпсанаў — гэта далёка не каштоўнасці сярэдняй амерыканскай сям’і, кажуць ініцыятары праекту. Клуб прыхільнікаў Сімпсанаў, і перш за ўсё яго галоўнага персанажа — бацькі сямейства Гамера Сімпсана, — налічвае сотні мільёнаў па ўсёй планеце. Напрыклад, 22 працэнты маладых брытанцаў кажуць, што хацелі б жыць у сям’і Сімпсанаў. Прааналізаваўшы ўсе серыі, аўтары вырашылі, што Сімпсаны карыстаюцца ў паўсядзённым жыцці як мінімум такімі філасофскімі тэорыямі. Гамер Сімпсан — несвядомы прыхільнік парадоксаў Арыстоцеля і класавай тэорыі Карла Маркса. Яго жонка — аматар Канта. Сын Барт — латэнтны ніцшэанец. Нарэшце, маленькая дачка Ліза — прадстаўнік новых левых. Хаця яе роля ў серыяле, на думку аўтараў зборніка, больш важная. У сям’і да яе ўсе ставяцца вельмі асцярожна, тым самым дэманструючы насцярожанасць працоўнай і правінцыйнай Амерыкі да інтэлігентаў.

Па матэрыялах “El Pais (Іспанія)

Каментаваць