Іспанія. Франка фінансаваў усіх фашыстаў Еўропы

Вынікі апошняга візіту іспанскага суддзі Фернанда Андрэу ў Рым выклікаюць, магчыма, буйны міжнародны скандал. Гісторыя пачалася з таго, што сям’я іспанскага грамадзяніна Эдуарда Марэна Бергарэтке (Eduardo Moreno Bergaretxe) патрабавала аднавіць справу па забойству свайго родзіча. Бергарэтке быў забіты ў 1976 годзе ў Францыі. Ён быў адным з лідэраў баскскай незалежніцкай групоўкі ЕТА, якая змагалася супраць Франка з дапамогай тэрору. На той час крах рэжыму быў відавочны, і сярод байцоў ЕТА вялася палеміка: што рабіць пасля падзення дыктатуры.

Вынікі апошняга візіту іспанскага суддзі Фернанда Андрэу ў Рым выклікаюць, магчыма, буйны міжнародны скандал. Гісторыя пачалася з таго, што сям’я іспанскага грамадзяніна Эдуарда Марэна Бергарэтке (Eduardo Moreno Bergaretxe) патрабавала аднавіць справу па забойству свайго родзіча. Бергарэтке быў забіты ў 1976 годзе ў Францыі. Ён быў адным з лідэраў баскскай незалежніцкай групоўкі ЕТА, якая змагалася супраць Франка з дапамогай тэрору. На той час крах рэжыму быў відавочны, і сярод байцоў ЕТА вялася палеміка: што рабіць пасля падзення дыктатуры. Бергарэтке быў адным з лідэраў фракцыі ЕТА, і таму яго забойства спісалі на барацьбу ўнутры групоўкі. Цяпер нечакана адзін з былых лідэраў італьянскіх неафашыстаў 70-х прызнаўся, што бачыў нябожчыка ў Барселоне, дзе яго трымалі на канспіратыўнай кватэры іспанскіх спецслужб і катавалі. Усё гаворыць пра тое што дыктатура Франка фінансавала фашысцкія арганізацыі Італіі, Францыі, Партугаліі, каб рукамі іх сяброў забіваць сваіх палітычных праціўнікаў, у тым ліку прыхільнікаў незалежнасці Краіны Баскаў.


Па матэрыялах “Jungewelt (Германія)

Каментаваць