Іспанія. Франка планаваў напад на Партугалію

Сталі вядомыя некаторыя моманты рэакцыі дыктатуры Франка на рэвалюцыю ў Партугаліі ў красавіку 1974 года. Нагадаем, што ў той час у Партугаліі ў выніку выступаў вайскоўцаў была знішчаная дыктатура, устаноўленая яшчэ ў 1930-я гады Антоніа Салазарам. Франкісты ў суседняй Іспаніі вельмі баяліся, што рэвалюцыя можа прыняць міжнародны характар. На ўсялякі выпадак у вайсковай акадэміі аператыўна быў распрацаваны план вайны з партугальцамі. Адпаведна яму, іспанцы збіраліся з дапамогаю паветранага дэсанту захапіць Лісабон.

Сталі вядомыя некаторыя моманты рэакцыі дыктатуры Франка на рэвалюцыю ў Партугаліі ў красавіку 1974 года. Нагадаем, што ў той час у Партугаліі ў выніку выступаў вайскоўцаў была знішчаная дыктатура, устаноўленая яшчэ ў 1930-я гады Антоніа Салазарам. Франкісты ў суседняй Іспаніі вельмі баяліся, што рэвалюцыя можа прыняць міжнародны характар. На ўсялякі выпадак у вайсковай акадэміі аператыўна быў распрацаваны план вайны з партугальцамі. Адпаведна яму, іспанцы збіраліся з дапамогаю паветранага дэсанту захапіць Лісабон. У лістападзе 1975 года яго ледзь не пачалі рэалізоўваць, пасля таго, як у Лісабоне камуністы атакавалі іспанскае пасольства. Аднак Франка ў апошні момант адмяніў загад. Дарэчы, іспанскі план атакі на Партугалію існаваў і ў часы Другой сусветнай вайны. Нашто яго прыдумалі, не вядома. З іншага боку, дыктатары ніколі не давяраюць адзін аднаму.

Па матэрыялах «Lewica» (Польшча)

Каментаваць