Іспанія. Футбол выратаваў ад развалу

Чэмпіянат у Паўднёвай Афрыцы прынёс Іспаніі не толькі першы ў гісторыі тытул чэмпіёна свету, аднак, магчыма, і гарантыі захавання дзяржаўнага адзінства. Як вядома, ужо падчас турніру ў Каталоніі вельмі абвастрылася палітычная сітуацыя. Рашэнне іспанскага канстытуцыйнага трыбуналу выкрасліць з тэксту Статуту аб аўтаноміі некаторыя пункты выклікала пратэсты мясцовага палітыкуму. У Барселоне адбылася мільённая дэманстрацыя пад лозунгамі незалежнасці краю ад Мадрыда. Алею ў агонь падліў той факт, што большасць футбалістаў нацыянальнай зборнай — каталонцы.

Чэмпіянат у Паўднёвай Афрыцы прынёс Іспаніі не толькі першы ў гісторыі тытул чэмпіёна свету, аднак, магчыма, і гарантыі захавання дзяржаўнага адзінства. Як вядома, ужо падчас турніру ў Каталоніі вельмі абвастрылася палітычная сітуацыя. Рашэнне іспанскага канстытуцыйнага трыбуналу выкрасліць з тэксту Статуту аб аўтаноміі некаторыя пункты выклікала пратэсты мясцовага палітыкуму. У Барселоне адбылася мільённая дэманстрацыя пад лозунгамі незалежнасці краю ад Мадрыда. Алею ў агонь падліў той факт, што большасць футбалістаў нацыянальнай зборнай — каталонцы. Гэта ўпарта ігнаравалі іспанскія спартовыя каментатары. Аднак дзякуючы гістарычнай перамозе цяпер у адносінах цэнтра і перыферыі наступіў поўны кансенсус. Як піша прэса, футбол аб’яднаў краіну. Лепшы прыклад таму — панарама Барселоны. Упершыню за час чэмпіянату мясцовыя жыхары пачалі публічна вывешваць на дамы і балконы іспанскія нацыянальныя сцягі. Раней гэта лічылася праявай кепскага густу.

Па матэрыялах «Berliner zeitung» (Германія)

Каментаваць