Іспанія. Як Мэрлін Манро прапагандавала гомасексуалізм

У Іспаніі пабачыла свет цікавая кніжка — “Кінематаграфічная цэнзура ў часы Франка. Яе аўтар — журналіст Альберта Жыль (Alberto Gil). Кніга прысвечана гісторыі цэнзуры ў галіне кіно ў часы дыктатуры ў Іспаніі. Аказваецца, як і ў Савецкім Саюзе, франкісты таксама актыўна забаранялі фільмы або выразалі кадры са стужак, якія, як яны лічылі, пагражаюць духоўнаму здароўю нацыі або месцяць ідэйныя правакацыі. Паколькі рэжым Франко быў звязаны з каталіцкай царквой, галоўным чынам выразаліся эпізоды, якія ўтрымлівалі элементы эротыкі.

У Іспаніі пабачыла свет цікавая кніжка — “Кінематаграфічная цэнзура ў часы Франка. Яе аўтар — журналіст Альберта Жыль (Alberto Gil). Кніга прысвечана гісторыі цэнзуры ў галіне кіно ў часы дыктатуры ў Іспаніі. Аказваецца, як і ў Савецкім Саюзе, франкісты таксама актыўна забаранялі фільмы або выразалі кадры са стужак, якія, як яны лічылі, пагражаюць духоўнаму здароўю нацыі або месцяць ідэйныя правакацыі. Паколькі рэжым Франко быў звязаны з каталіцкай царквой, галоўным чынам выразаліся эпізоды, якія ўтрымлівалі элементы эротыкі. Так, з фільму Хічкока “Псіха быў выразаны блок, у якім актрыса Джанет Лейг збіраецца прымаць душ. Некаторыя фільмы ўвогуле былі забароненыя. Напрыклад, “Дракула, паколькі, як гаворыцца ў афіцыйным заключэнні, “яго можа глядзець толькі псіхічнахворы глядач. Не пабачыў іспанскі глядач і славуты фільм “Some Like It Hot (у савецкім пракаце “У джазе толькі дзяўчаты). На думку франкістаў, карціна з удзелам Мэрлін Манро была не чым іншым, як адкрытай рэкламай гомасексуалізму. Выкрывалі цэнзары і ідэйныя правакацыі. Была забароненая славутая “Касабланка за тое, што яе галоўныя героі былі перакананыя антыфашысты. Усяго за 40 гадоў дыктатуры так ці інакш былі забароненыя або выйшлі з купюрамі ў пракат 500 замежных фільмаў. У дэпартаменце, які займаўся цэнзурай кіно, за гэты час папрацавала каля ста чалавек.


Па матэрыялах “El Mundo (Іспанія)

Каментаваць