Іспанія. Каталонцы гатовыя ісці да канца

26 лістапада 12 галоўных газет Каталоніі выйшлі з адным і тым жа рэдактарскім артыкулам. Артыкул называецца «Годнасць Каталоніі» і выступае за захаванне цяперашняга Статуту аўтаноміі Каталоніі (прыняты ў 2006 годзе). «Трэба нагадаць, што статут быў прыняты каталонскім і іспанскім парламентамі, на рэгіянальным рэферэндуме за яго галасавала большасць. Калі будзе патрэбна, мы знойдзем у сабе сілы зноў аб’яднацца і выступіць за інтарэсы грамадства», — адзначаецца ў тэксце.

26 лістапада 12 галоўных газет Каталоніі выйшлі з адным і тым жа рэдактарскім артыкулам. Артыкул называецца «Годнасць Каталоніі» і выступае за захаванне цяперашняга Статуту аўтаноміі Каталоніі (прыняты ў 2006 годзе). «Трэба нагадаць, што статут быў прыняты каталонскім і іспанскім парламентамі, на рэгіянальным рэферэндуме за яго галасавала большасць. Калі будзе патрэбна, мы знойдзем у сабе сілы зноў аб’яднацца і выступіць за інтарэсы грамадства», — адзначаецца ў тэксце. Прычынай для такой заявы стала рашэнне Кансерватыўнай народнай партыі аспрэчыць статус у Канстытуцыйным судзе. Кансерватары прапануюць выключыць з тэксту Статуту 46 пунктаў (усяго іх 120). Найбольш каталонцам не падабаецца намер правых выключыць пункт пра тое, што каталонцы — «нацыя». З улікам таго, што каталонскі Статут падтрымала кіруючая ў краіне партыя сацыялістаў, наўрад ці Канстытуцыйны суд будзе радыкальна карэктаваць тэкст закона. Між тым, каталонскія нацыяналісты гатовыя ісці да канца. 12 снежня ў якасці адказу на ўчынкі іспанскіх імперыялістаў у краі адбудзецца сімвалічны рэферэндум пра выхад Каталоніі са складу Іспаніі.

Па матэрыялах «Publico» (Іспанія)

Каментаваць