Іспанія. Нацыяналістычная моладзь прыпыняе дзейнасць

Праз восем месяцаў пасля таго, як арганізацыя баскскіх нацыяналістаў ЕТА абвясціла пра прыпыненне вайсковых аперацый, вырашыла распусціцца і яе моладзевая фракцыя “Segi. Лічыцца, што “Segi, якая працавала з моладдзю, была галоўным пастаўшчыком кадраў для ЕТА. Нядзіўна, што некалькі гадоў таму арганізацыю абвясцілі па-за законам, а яе лідараў пачалі цягаць у паліцэйскія пастарункі на допыты. На цяперашні момант каля некалькіх дзясяткаў актывістаў “Segi знаходзяцца за кратамі. Праўда, асаблівага эфекту паліцэйскія рэпрэсіі не мелі.

Праз восем месяцаў пасля таго, як арганізацыя баскскіх нацыяналістаў ЕТА абвясціла пра прыпыненне вайсковых аперацый, вырашыла распусціцца і яе моладзевая фракцыя “Segi. Лічыцца, што “Segi, якая працавала з моладдзю, была галоўным пастаўшчыком кадраў для ЕТА. Нядзіўна, што некалькі гадоў таму арганізацыю абвясцілі па-за законам, а яе лідараў пачалі цягаць у паліцэйскія пастарункі на допыты. На цяперашні момант каля некалькіх дзясяткаў актывістаў “Segi знаходзяцца за кратамі. Праўда, асаблівага эфекту паліцэйскія рэпрэсіі не мелі. “Segi ўвесь час працягвала існаваць у падполлі, пакуль на днях сама не вырашала расфарміравацца. У рэдакцыі нацыяналістычных газет “Gara i “Berria паступіў ліст ад кіраўніцтва арганізацыі, у якім гаворыцца, што “Segi прыпыняе дзейнасць. Праўда, сэнс заявы да канца не зразумелы, паколькі сінхронна заяве пра самароспуск аўтары дакументу заклікаюць усіх сяброў групоўкі і далей змагацца за незалежнасць. Тым не менш сам факт заявы сведчыць пра намер баскскіх нацыяналістаў дамагацца незалежнасці для краю мірнымі сродкамі.

Паводле іспанскай прэсы

Каментаваць