Іспанія. Осел не хоча быць Далай Ламам

Осел Хіта Торэс, 24-гадовы іспанец тыбецкага паходжання, мала чым адрозніваецца ад звычайнага маладога іспанца. Аднак з-за яго ўвесь тыбецкі свет літаральна перавярнуўся. Справа ў тым, што Осел Хіта ў 1986 годзе быў абраны наступным Далай Ламам. Ён павінен заняць пасаду духоўнага і палітычнага лідэра тыбетцаў пасля смерці цяперашняга Далай Ламы. Аднак сам Торэс не збіраецца быць гуру. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю іспанскай газеце “El Mundo. Прычына, па яго словах, вельмі простая: быць лідэрам тыбецкіх будыстаў сумна.

Осел Хіта Торэс, 24-гадовы іспанец тыбецкага паходжання, мала чым адрозніваецца ад звычайнага маладога іспанца. Аднак з-за яго ўвесь тыбецкі свет літаральна перавярнуўся. Справа ў тым, што Осел Хіта ў 1986 годзе быў абраны наступным Далай Ламам. Ён павінен заняць пасаду духоўнага і палітычнага лідэра тыбетцаў пасля смерці цяперашняга Далай Ламы. Аднак сам Торэс не збіраецца быць гуру. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю іспанскай газеце “El Mundo. Прычына, па яго словах, вельмі простая: быць лідэрам тыбецкіх будыстаў сумна. Сваё дзяцінства ён правёў у манастыры ў Індыі, куды яго ва ўзросце 14 месяцаў прывезлі бацькі з Іспаніі. Манахі забаранілі яму ўсё, што можна забараніць: футбол, тэлебачанне, кантакты з іншымі дзяцьмі. Торэс кажа, што да 18 гадоў не бачыў, як людзі цалуюцца, і быў проста ў шоку, калі ўпершыню пайшоў на дыскатэку. Як толькі ў яго з’явіўся шанец, ён збег у Мадрыд, дзе зараз вывучае кінамастацтва. Карацей, мяркуючы па словах Торэса, вяртацца ў будысты ён не хоча. Між тым, апошнія ўпарта лічаць яго сваім духоўным правадыром і на сваіх сайтах заклікаюць маліцца за яго доўгае жыццё.


Па матэрыялах “El Mundo (Іспанія)
 

Каментаваць