Іспанія. Прыхільнікаў незалежнасці не дапусцяць на выбары

Нягледзячы на афіцыйную забарону, у баскскім горадзе Більбао ў суботу адбылася буйная маніфестацыя прыхільнікаў незалежнасці краю. Прычынай стала рашэнне канстытуцыйнага суду пра забарону для дзвюх партый удзельнічаць у прызначаных на 1 сакавіка выбарах у рэгіянальны парламент. Мова пра выбарчую платформу “Дэмакратыя для трох мільёнаў (у Краіне Баскаў жывуць менавіта столькі чалавек) і партыю “Аскатасуна (Свабода). Такім чынам, на выбарах не будзе прадстаўленая ніводная партыя, якая выступае за выхад рэгіёну са складу Іспаніі або за пашырэнне аўтаноміі.

Нягледзячы на афіцыйную забарону, у баскскім горадзе Більбао ў суботу адбылася буйная маніфестацыя прыхільнікаў незалежнасці краю. Прычынай стала рашэнне канстытуцыйнага суду пра забарону для дзвюх партый удзельнічаць у прызначаных на 1 сакавіка выбарах у рэгіянальны парламент. Мова пра выбарчую платформу “Дэмакратыя для трох мільёнаў (у Краіне Баскаў жывуць менавіта столькі чалавек) і партыю “Аскатасуна (Свабода). Такім чынам, на выбарах не будзе прадстаўленая ніводная партыя, якая выступае за выхад рэгіёну са складу Іспаніі або за пашырэнне аўтаноміі. У сярэднім партыі незалежніцкай арыентацыі атрымлівалі на папярэдніх выбарах да 200 тысяч галасоў. Пратэсты ў Більбао, якія сабралі прыблізна дзесяць тысяч чалавек, закончыліся сутыкненнямі з паліцыяй. Між тым, сярод сацыялістычных патрыётаў (так называюць сябе прыхільнікі незалежнасці) працягваецца палеміка: што рабіць 1 сакавіка? Частка заклікае да байкоту, другая — да таго, каб прыйсці на выбары і ўпісаць у бюлетэнь назву адной з забароненых партый. Па колькасці сапсаваных паперак, на іх думку, можна будзе вылічыць патэнцыял, які маюць забароненыя партыі.
Па матэрыялах газеты “Diario Vasco (Іспанія)
 

Каментаваць