Іспанія. Realpolitik: кубінскі варыянт

Навіна пра смерць кубінскага дысідэнта, палітычнага вязня Арланда Сапата Тамаё, які памёр у выніку галадоўкі пратэсту супраць умоў утрымання ў турме, мела вялікі рэзананс у Еўропе. Амаль усе дэмакратычныя партыі прынялі рэзалюцыі супраць рэжыму Кастра. Або амаль усе. Дасюль не ведае, што рабіць, Рабочая сацыялістычная партыя Іспаніі (PSOE), якая фармуе іспанскі ўрад. Група сацыялістаў з Іспаніі ў Еўрапарламенце падтрымала крытычную рэзалюцыю на адрас Кубы з нагоды смерці дысідэнта.

Навіна пра смерць кубінскага дысідэнта, палітычнага вязня Арланда Сапата Тамаё, які памёр у выніку галадоўкі пратэсту супраць умоў утрымання ў турме, мела вялікі рэзананс у Еўропе. Амаль усе дэмакратычныя партыі прынялі рэзалюцыі супраць рэжыму Кастра. Або амаль усе. Дасюль не ведае, што рабіць, Рабочая сацыялістычная партыя Іспаніі (PSOE), якая фармуе іспанскі ўрад. Група сацыялістаў з Іспаніі ў Еўрапарламенце падтрымала крытычную рэзалюцыю на адрас Кубы з нагоды смерці дысідэнта. У той жа час МЗС Іспаніі заявіў, што хацеў бы працягнуць курс так званай «рэальнай палітыкі», якая павінна падштурхнуць Гавану да паступовых рэформаў. Прадстаўнік ураду лічыць, што Мадрыду не трэба спрачацца з Гаванай як мінімум пакуль Іспанія выконвае ролю старшыні ў Еўрапейскім саюзе. Гэтыя заявы іспанскіх дыпламатаў выклікалі сапраўдны шок як у Іспаніі, так і ў асяроддзі саміх сацыялістаў. У любым выпадку, калі Іспанія не даб’ецца прарыву ў адносінах з Кубай да канца свайго старшынства ў ЕС, канцэпцыя падлашчвання да дыктатуры можа быць цалкам пахаваная.

Па матэрыялах «АВС» (Іспанія)

Каментаваць