Іспанія. Іспанцы адмаўляюцца ад каталіцызму

Хто б мог падумаць, што Іспанія — традыцыйная каталіцкая краіна, будзе сустракаць пантыфіка, які вырашыў наведаць край, такімі моцнымі пратэстамі. Акрамя таго, візіт Папы даў нагоду шматлікім сацыялагічным канторам апытаць іспанцаў пра тое, як яны ставяцца да рэлігіі. Лічбы дастаткова цікавыя: 73 працэнта насельніцтва адносяць сябе да вернікаў Касцёлу. Аднак толькі 29 працэнтаў рэгулярна наведваюць царкву. Найбольш моцныя страты Касцёл мае сярод юнацтва. Толькі палова маладых іспанцаў вераць у каталіцкія догмы. Праўда, сярод людзей маладзей за 18 гадоў каталікоў амаль 82 працэнты.

Хто б мог падумаць, што Іспанія — традыцыйная каталіцкая краіна, будзе сустракаць пантыфіка, які вырашыў наведаць край, такімі моцнымі пратэстамі. Акрамя таго, візіт Папы даў нагоду шматлікім сацыялагічным канторам апытаць іспанцаў пра тое, як яны ставяцца да рэлігіі. Лічбы дастаткова цікавыя: 73 працэнта насельніцтва адносяць сябе да вернікаў Касцёлу. Аднак толькі 29 працэнтаў рэгулярна наведваюць царкву. Найбольш моцныя страты Касцёл мае сярод юнацтва. Толькі палова маладых іспанцаў вераць у каталіцкія догмы. Праўда, сярод людзей маладзей за 18 гадоў каталікоў амаль 82 працэнты. Цікава, што вучні прыватных школаў больш рэлігійныя, чым іхнія калегі з дзяржаўных устаноў. Увогуле, падзенне цікавасці да рэлігіі часткова звязана з палітыкай кіруючай у Іспаніі Партыі сацыялістаў. Аднак атэістам гэтага мала. Яны патрабуюць перагляду дамовы паміж Ватыканам і Мадрыдам, якая была заключаная 30 гадоў таму. Адпаведна дакументу, Касцёл атрымаў шмат эканамічных і сацыяльных прывілеяў. Акрамя таго, сацыялісты баяцца прыняць закон аб аддзяленні царквы ад дзяржавы. Каталіцызм дасюль застаецца афіцыйнай рэлігіяй.

Па матэрыялах іспанскай прэсы

Каментаваць