Іспанія. Сто год салідарнасці

У Бруселі адбылася канферэнцыя, прысвечаная сотай гадавіне справы Франсіска Ферэра. Ферэр быў ліберальным педагогам з Барселоны. У кастрычніку 1909 года мясцовы суд загадаў пакараць яго смерцю за антыклерыкальныя выступы. Аднак дзякуючы развіццю камунікацыі, інфармацыя пра суд выйшла па-за межы краіны. Як толькі з Барселоны паведамілі пра пакаранне Ферэра, па ўсяму кантыненту пачалася грамадзянская кампанія. У Парыжы і Лондане іспанскія амбасады штурмавалі сто тысяч дэманстрантаў. У Тулоне дэманстранты захапілі каталіцкі храм.

У Бруселі адбылася канферэнцыя, прысвечаная сотай гадавіне справы Франсіска Ферэра. Ферэр быў ліберальным педагогам з Барселоны. У кастрычніку 1909 года мясцовы суд загадаў пакараць яго смерцю за антыклерыкальныя выступы. Аднак дзякуючы развіццю камунікацыі, інфармацыя пра суд выйшла па-за межы краіны. Як толькі з Барселоны паведамілі пра пакаранне Ферэра, па ўсяму кантыненту пачалася грамадзянская кампанія. У Парыжы і Лондане іспанскія амбасады штурмавалі сто тысяч дэманстрантаў. У Тулоне дэманстранты захапілі каталіцкі храм. У Аргенціне і Уругваі з-за пратэстаў абвясцілі вайсковае становішча. У шматлікіх краінах пачаўся байкот іспанскіх прадуктаў. Справа Ферэра, на думку ўдзельнікаў канферэнцыі, дэманструе, якую важную ролю могуць адыгрываць медыя ў барацьбе за свабоду і прагрэс.

Па матэрыялах «El Mundo» (Іспанія)

Каментаваць