Іспанія. Судзяць баскскіх журналістаў

У Мадрыдзе пачаўся суд над выдаўцамі і журналістамі «Egunkaria». Пракуратура лічыць, што рэдакцыя мела кантакты з падпольнай арганізацыяй ЕТА. У сваю чаргу, журналісты кажуць, што сталі ахвярамі дзяржаўнага тэрору. Ім, быццам, не прабачылі рэгулярнае асвятленне на старонках выдання сітуацыі ў іспанскіх турмах, дзе знаходзяцца некалькі дзесяткаў актывістаў баскскага руху. Увогуле, працэс цягнецца з лютага 2003 года, аднак двойчы перапыняўся з-за адсутнасці доказаў. Цікава, што сярод тых, хто сядзіць на лаве падсудных — ганаровы сябра Акадэміі баскскай мовы.

У Мадрыдзе пачаўся суд над выдаўцамі і журналістамі «Egunkaria». Пракуратура лічыць, што рэдакцыя мела кантакты з падпольнай арганізацыяй ЕТА. У сваю чаргу, журналісты кажуць, што сталі ахвярамі дзяржаўнага тэрору. Ім, быццам, не прабачылі рэгулярнае асвятленне на старонках выдання сітуацыі ў іспанскіх турмах, дзе знаходзяцца некалькі дзесяткаў актывістаў баскскага руху. Увогуле, працэс цягнецца з лютага 2003 года, аднак двойчы перапыняўся з-за адсутнасці доказаў. Цікава, што сярод тых, хто сядзіць на лаве падсудных — ганаровы сябра Акадэміі баскскай мовы. Калі суд прызнае выдаўцоў і журналісцкі склад газеты «Egunkaria» вінаватымі, ім пагражае штраф у 450 тысяч еўра.

Па матэрыялах «Jungewelt» (Германія)

Каментаваць