Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Іспанія. Судзяць лідэра баскаў

Пачаўся судовы працэс над Арнальда Атэгі і яшчэ некалькімі актывістамі руху за незалежнасць Краіны Баскаў. Арнальда — лідэра забароненая партыі “Батасуна — абвінавачваюць у праслаўленні тэрарызму. 14 лістапада 2004 года ён арганізаваў мітынг сяброў партыі. Паколькі “Батасуна з’яўляецца палітычнай вітрынай арганізацыі ЕТА, сход палічылі праслаўленнем тэрарызму. Пра тое, што справу замовілі, піша нават блізкая да ўраду прэса.

Пачаўся судовы працэс над Арнальда Атэгі і яшчэ некалькімі актывістамі руху за незалежнасць Краіны Баскаў. Арнальда — лідэра забароненая партыі “Батасуна — абвінавачваюць у праслаўленні тэрарызму. 14 лістапада 2004 года ён арганізаваў мітынг сяброў партыі. Паколькі “Батасуна з’яўляецца палітычнай вітрынай арганізацыі ЕТА, сход палічылі праслаўленнем тэрарызму. Пра тое, што справу замовілі, піша нават блізкая да ўраду прэса. Атэгі — ключавая фігура ў нацыяналістычным руху, які шукае схемы, як вярнуць партыі легальны статус (да забароны “Батасуна збірала 12–15 працэнтаў галасоў баскскага электарату). Таксама выклікае крытыку форма следства: не чакаючы рашэння суда, год таму Атэгі пасадзілі за краты ў рамках прэвентыўнага арышту. Нічога дзіўнага няма ў тым, што сёння ў ягоную падтрымку выступаюць не толькі нацыяналісты, аднак і ідэйныя праціўнікі Атэгі. Так, сведкам абароны будзе адзін з лідэраў баскскай секцыі Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі (PSOE), якая чыніць моцны ціск на нацыяналістаў.

Па матэрыялах іспанскай прэсы

Каментаваць