Іспанія. Свята ў гонар заснавальніка каталонскага нацыяналізму

Прыхільнікі каталонскай незалежнасці заклалі традыцыю новага свята. Цяпер штогод 5 кастрычніка яны будуць святкаваць дзень нараджэння Луіса Кампаніса, першага прэзідэнта аўтаномнай каталонскай рэспублікі (яна існавала да падзення іспанскай рэспублікі з 1934 па 1940 год). Луіс Кампаніс нарадзіўся ў 1882 годзе і быў забіты франкістамі за тое, што сярод іншага публічна спяваў каталонскі нацыянальны гімн. У рукі франкістаў яго перадала Гестапа пасля таго, як ўвесну 1940 года фашысты захапілі Парыж, дзе знаходзіўся каталонскі ўрад у эміграцыі.

Прыхільнікі каталонскай незалежнасці заклалі традыцыю новага свята. Цяпер штогод 5 кастрычніка яны будуць святкаваць дзень нараджэння Луіса Кампаніса, першага прэзідэнта аўтаномнай каталонскай рэспублікі (яна існавала да падзення іспанскай рэспублікі з 1934 па 1940 год). Луіс Кампаніс нарадзіўся ў 1882 годзе і быў забіты франкістамі за тое, што сярод іншага публічна спяваў каталонскі нацыянальны гімн. У рукі франкістаў яго перадала Гестапа пасля таго, як ўвесну 1940 года фашысты захапілі Парыж, дзе знаходзіўся каталонскі ўрад у эміграцыі. Апошнімі словамі Луіса былі: «За Каталонію!» Паколькі Кампаніс быў сябрам партыі Каталонскія левыя рэспубліканцы (ERC), няма нічога дзіўнага ў тым, што менавіта сябры ERC, якая існуе і да гэтага часу, прысутнічалі на свяце. Іх было каля 200 чалавек. Натуральна, выступоўцы ў сваіх прамовах галоўным чынам патрабавалі незалежнасці для краю. У акцыі, дарэчы, узяў удзел прэзідэнт футбольнага клуба «Barcelona».

Па матэрыялах «Lewica» (Польшча)

Каментаваць