Іспанія. Усе законы прапануецца прымаць праз інтэрнэт

Рух “Рэальная дэмакратыя зараз (DRY), які прадстаўляе рух іспанскіх “нязгодных, выступіў з новай канцэпцыяй “народнага суверэнітэту. Яго сутнасць у тым, каб усе законы, які разглядае парламент, таксама выносіліся на інтэрнэт-галасаванне. Адпаведна аўтарам праекту, кожны грамадзянін Іспаніі атрымае код, які дазволіць яму галасаваць праз адмысловы сайт. Гэта, аднак, не будзе значыць ліквідацыю парламента як інстытута.

Рух “Рэальная дэмакратыя зараз (DRY), які прадстаўляе рух іспанскіх “нязгодных, выступіў з новай канцэпцыяй “народнага суверэнітэту. Яго сутнасць у тым, каб усе законы, які разглядае парламент, таксама выносіліся на інтэрнэт-галасаванне. Адпаведна аўтарам праекту, кожны грамадзянін Іспаніі атрымае код, які дазволіць яму галасаваць праз адмысловы сайт. Гэта, аднак, не будзе значыць ліквідацыю парламента як інстытута. Проста кожны мільён, які падаць голас за ці супраць законапраекту, будзе разглядацца як голас дзесяці дэпутатаў, што будзе ўлічвацца пры канчатковым падліку пададзеных за той ці іншы законапраект галасоў. Такая мера, на думку аўтараў, дазволіць выратаваць іспанскую дэмакратыю ад дэградацыі і прымусіць дэпутатаў больш адказна ставіцца да сваёй дзейнасці. “Законы павінны прымацца ўсімі! — кажуць ініцыятары рэформы.
Паводле іспанскай прэсы

Каментаваць