Іспанія. Выбачэнне за сярэднявечны пагром

Прэзідэнт садружнасці Балеарскіх астравоў (адміністратыўная частка Іспаніі) публічна папрасіў прабачэння ў яўрэйскай грамадскасці Іспаніі за пагром, які меў месца на Балеарах у далёкім 1691 годзе. У выніку пагрому было забіта 36 чалавек. Цікава, што забітыя фармальна былі каталікамі. Яны належалі да той фракцыі яўрэйскай камуны Іспаніі, якая вырашала не пакідаць краіну, як патрабаваў ад усіх яўрэяў каралеўскі ўказ 1491 года. Замест гэтага яны перайшлі ў хрысціянства, аднак самі тайна працягвалі практыкаваць іудаізм. Пасля таго, як іх сакрэт раскрылі, пачаўся пагром.

Прэзідэнт садружнасці Балеарскіх астравоў (адміністратыўная частка Іспаніі) публічна папрасіў прабачэння ў яўрэйскай грамадскасці Іспаніі за пагром, які меў месца на Балеарах у далёкім 1691 годзе. У выніку пагрому было забіта 36 чалавек. Цікава, што забітыя фармальна былі каталікамі. Яны належалі да той фракцыі яўрэйскай камуны Іспаніі, якая вырашала не пакідаць краіну, як патрабаваў ад усіх яўрэяў каралеўскі ўказ 1491 года. Замест гэтага яны перайшлі ў хрысціянства, аднак самі тайна працягвалі практыкаваць іудаізм. Пасля таго, як іх сакрэт раскрылі, пачаўся пагром. Праз амаль трыста гадоў балеарцы зразумелі, што паступілі кепска. Цікава, што на мерапрыемстве, на якім прэзідэнт папрасіў прабачэння ў забітых, прысутнічалі іх далёкія нашчадкі. Частцы яўрэяў удалося ў 1691 годзе збегчы з Балеараў ад пагромшчыкаў і схавацца.

Па матэрыялах іспанскай прэсы

Каментаваць