Іспанія. Вызвалены лідар баскскіх нацыяналістаў

Арнальда Атэгі, былы лідар забароненай баскскай левай нацыяналістычнай партыі «Batasuna» (палітычная вітрына тэрарыстычнай арганізацыі ЕТА), вызвалены рашэннем Вышэйшага суда. За кратамі Арнальда знаходзіўся не больш за тры гады. Усё таму, што ў 2005 годзе ён узяў удзел у цырымоніі ва ўшанаванні памерлага баевіка ЕТА. Пракуратура палічыла гэта прапагандай тэрарызму. Больш таго, Атэгі быў кінуты ў турму яшчэ да фармальнага абвяшчэння прысуду. З самага пачатку пастанова выклікала крытыку з боку грамадскасці, аднак дабіцца апраўдання Атэгі ўдалося толькі зараз.

Арнальда Атэгі, былы лідар забароненай баскскай левай нацыяналістычнай партыі «Batasuna» (палітычная вітрына тэрарыстычнай арганізацыі ЕТА), вызвалены рашэннем Вышэйшага суда. За кратамі Арнальда знаходзіўся не больш за тры гады. Усё таму, што ў 2005 годзе ён узяў удзел у цырымоніі ва ўшанаванні памерлага баевіка ЕТА. Пракуратура палічыла гэта прапагандай тэрарызму. Больш таго, Атэгі быў кінуты ў турму яшчэ да фармальнага абвяшчэння прысуду. З самага пачатку пастанова выклікала крытыку з боку грамадскасці, аднак дабіцца апраўдання Атэгі ўдалося толькі зараз. Між тым цалкам магчыма, што рашэнне суда — тонкі ход Мадрыду ў барацьбе супраць нацыяналістаў. Працэс супраць Атэгі аказаўся правальным, аднак дазволіў уладам дэтальна прааналізаваць з пункту гледжання права акцыі ўшанавання памяці герояў нацыяналістычнага супраціву і стварыць прававую базу для таго, каб у перспектыве разглядаць удзельнікаў такіх цырымоніяй як парушальнікаў закону.

Па матэрыялах іспанскай прэсы

Каментаваць