Іспанія вярнула свае каштоўнасці

Іспанія была прызнана ўладальнікам 17 тон залатых і срэбных манет вартасцю больш за паўмільярды долараў.

Скарб быў знойдзены на патанулым у 1804 годзе фрэгаце  "Nuestra Senora de las Mercedes", які вяртаўся з калоній у метраполію і быў атакаваны брытанскімі піратамі. Гэты інцэдэнт выклікаў абвастрэнне іспана-брытанскіх адносінаў, якія скончыліся знакамітай бітвай пад Трафальгарам.

Не меншыя баталіі гэтыя манеты выклікалі і ў ХХІ стагоддзі. Карабель быў знойдзены ў 2007 годзе ў ста кіламетрах на захад ад Гібралтара. Груз быў падняты на паверхню і перавезены на амерыканскую вайсковую базу, а адтуль у ЗША.

Іспанскі ўрад абвінаваціў кампанію, якая вывезла манеты, у прысваенні нацыянальнай спадчыны. У адказ амерыканскі бок заўважыў, што знойдзеныя рэчы належылі да прыватных асоб, а значыць не могуць лічыцца ўласнасцю Кароны. Да спрэчкі далучылася яшчэ Перу, бо манеты паходзілі з маенніцы ў Ліме.

У выніку суд прыняў рашэнне на карысць Іспаніі, пад штандарамі якой ішоў карабель і ад якой у 1870 годзе нашчадкі загінуўшых купцоў атрымалі кампенсацыю за страту каштоўнасцей.

На гэтым тыдні манеты павінны прыбыць у Іспанію.

Паводле “Gazeta Wyborcza

Каментаваць