Іспанія. Ізраільскіх геяў не запрасілі

Арганізатары самага буйнога ў Еўропе гей-парада, які адбудзецца ў Мадрыдзе, пастанавілі не запрашаць на мерапрыемства ізраільскую дэлегацыю. Парад адбудзецца 3 ліпеня. Прычына — Ізраіль парушае правы чалавека, а дакладней, атакаваў флатылію свабоды, якая ішла ў сектар Газа. Акрамя таго, арганізатары не гарантуюць ізраільскім гомасексуалістам бяспеку на вуліцах іспанскай сталіцы. Ізраільскія калегі выказалі незадавальненне рашэннем іспанцаў.

Арганізатары самага буйнога ў Еўропе гей-парада, які адбудзецца ў Мадрыдзе, пастанавілі не запрашаць на мерапрыемства ізраільскую дэлегацыю. Парад адбудзецца 3 ліпеня. Прычына — Ізраіль парушае правы чалавека, а дакладней, атакаваў флатылію свабоды, якая ішла ў сектар Газа. Акрамя таго, арганізатары не гарантуюць ізраільскім гомасексуалістам бяспеку на вуліцах іспанскай сталіцы. Ізраільскія калегі выказалі незадавальненне рашэннем іспанцаў. Па іх словах, ізраільскія арганізацыі геяў не займаюцца палітыкай, і больш таго, яны самі — ахвяры дзяржавы, якая доўгі час не прызнавала правы сексуальных меншасцяў. Фестываль геяў у Ізраілі ў гэтым годзе, дарэчы, не праводзіцца з-за пагрозаў з боку артадаксальных габрэйскіх рэлігійных сектаў. У мінулым годзе падчас яго правядзення два чалавека былі забітыя гомафобамі. Гэта акалічнасць падштурхнула шматлікія іспанскія арганізацыя сексуальных меншасцяў праявіць салідарнасць з калегамі з Блізкага Усходу. Некаторыя іспанцы нават вырашылі байкатаваць мадрыдскі гей-парад.

Па матэрыялах «Tageszeitung» (Германія)

Каментаваць