Спёка, спёка і спёка: тыдзень вачыма сусветных карыкатурыстаў

Экстрэмальная спёка, ратаванне целаахоўніка французскага прэзідэнта, выбары ў Зімбабвэ — гэтыя і іншыя падзеі тыдня вачыма сусветных карыкатурыстаў.

Падтрымка прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона дасягнула рэкорднага мінімуму. Гэта адбылося ў тым ліку з-за інцыдэнту з ахоўнікам прэзідэнта Аляксандрам Беналлой. Яму прыпісваюць перавышэнне службовых паўнамоцтваў, незаконнае нашэнне зброі і нават раман з французскім прэзідэнтам. Сам Макрон спрабуе абяліць Беналлу, ствараючы казус — прэзідэнт ратуе свайго ахоўніка а не наадварот. Менавіта гэтую сцэну іранічна адлюстраваў мастак французскага выдання Мedias-presse.


На выбарах прэзідэнта Зімбабвэ перамог Эммерсан Мнангагва па мянушцы Кракадзіл. Менавіта ён кіраваў дзяржавай пасля прымусовага адхілення ад улады папярэдняга лідара краіны Роберта Мугабэ ў 2017 годзе. Не абыйшліся выбары і без пратэстаў, якія былі падаўленыя. Менавіта таму на малюнку выдання Glez (Буркіна Фасо) хвост «Кракадзіла» нясуць шматлікія сілавікі і паліцэйскія.


Увогуле на мінулым тыдні палітыка адышла ў медыя на другі план. Усё праз тое, што Еўропу і ЗША накрыла экстрэмальная спёка. Некаторыя выданні ў гэтай сувязі нават пішуць пра канец свету — следства глабальнага пацяплення. Адгукнуліся на анамальную спякоту і шматлікія карыкатурысты. Так, амерыканскаму мастаку Джо Хеллеру (Joe Heller) навіны гідраметэацэнтраў нагадалі біблейскі сюжэт, калі прароку Ною прыйшлося ратаваць усё жывое. Ной на малюнку кажа: «Хм-м. У апошні раз гэта быў патоп».

А вось нямецкае выданне Frankfuter Allgemaine Zeitung лічыць, што спёка дазваляе злачынцам выкарыстоўваць новыя метады для рабавання. На малюнку бюргер кажа рабаўніку з фенам для валасоў: «Я гатовы аддаць усё, што ў мяне ёсць. Толькі не ўключайце свой апарат».

Нарэшце іншая нямецкая газета Tageszeitung прапануе еўрапейцам пазычыць у мусульман ідэю вулічнай уніформы. Толькі праз спякоту яна мае выглядаць трошкі інакш.

***
Паглядзіце папярэднія агляды сусветнай карыкатуры. А якія тэмы былі б цікавыя вам? Пішыце ў каментарах!


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць