Сталі вядомыя імёны шасцярых ваенных, якія загінулі ў баі пад Валнавахай

Сілавікоў пад Валнавахай абстралялі тэрарысты на джыпах. Як паведаміў в.а. прэзідэнта Аляксандр Турчынаў, падчас баёў з тэрарыстамі загінулі 13 сілавікоў. Гэта самыя вялікія страты ў межах АТА ў ходзе аднаго бою. Баевікі планавалі захапіць горад Валнаваха Данецкай вобласці. Па дадзеных Мінабароны, «тэрарысты падступна, з засады, адкрылі масіраваны агонь з стралковага ўзбраення, ручных супрацьтанкавых гранатамётаў і мінамётаў па блокпосце, на якім неслі службу вайскоўцы адной з частак Нацгвардыі Украіны. Падчас абстрэлу адзін з зарадаў трапіў у баявую машыну, якая знаходзілася на блокпосце, што выклікала выбух боекамплекта».



Пакуль вядомыя імёны шасцярых загінуўшых гэта: Дзмітрый Ёўзік, Уладзімір Зараднюк, Павел Папоў, Міхаіл Грыцук, Аляксандр Арцямчук і камандзір трэцяга батальёна маёр Полінкевич — усе яны родам з Валыні і ў мірны час служылі ў 51-й матарызаванай брыгадзе ва Уладзіміры-Валынскім.

Увогуле ў антытэрарыстычнай аперацыі прынялі ўдзел больш за дзве тысячы салдат гэтай брыгады. Сярод іх ёсць як кантрактнікі, так і мабілізаваныя тэрміновай службы.

«Гэта гора, калі салдаты, афіцэры, абараняючы жыццё, спакой і цэласнасць краіны, жыцці яе грамадзян, яны выконваюць свой салдацкі абавязак ад пачатку і да канца, ідуць пад кулі бандытаў і тэрарыстаў. Скажу вам, як афіцэр: мы, салдаты, павінны рабіць сваю працу, да якой нас рыхтавалі", — сказаў афіцэр Заходняга рэгіянальнага медыя-цэнтра Мінабароны Уладзімір Скарацецкі, паведамляе Цензор НЕТ.

Каментаваць