«Стоп Пуцін». Акцыя пад амбасадай Расіі ў Кіеве

Пад амбасадай Расіі ў Кіеве 14 кастрычніка адбылася акцыя «Stop Putin's war in Ukraine», якая паралельна праходзіла яшчэ ў 65 гарадах свету.
Кіеў, 14 кастрычніка 2016 года, акцыя пад амбасадай Расіі «Stop Putin

Кіеў, 14 кастрычніка 2016 года, акцыя пад амбасадай Расіі «Stop Putin's war in Ukraine». Фота Крым.Реалии.


Пра гэта паведамляе карэспандэнт Крым.Реалии.

«Мы хочам нагадаць пра праблему, якая тычыцца не толькі Украіны, але і ўсяго свету. Расія — гэта краіна-агрэсар, толькі на адной Украіне яна не спыніцца. Пуцін не адступіцца, таму ўсе краіны павінны аб'ядноўвацца. Толькі разам атрымаецца перамагчы», — заявіў адзін з актывістаў Тарас Касарчук.

Таксама ён адзначыў, што ва Украіне не павінны забываць пра «палітвязняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расіі» і абавязаныя ўсяляк садзейнічаць, каб яны былі вызваленыя.


13 кастрычніка адбыўся мітынг-пратэст у Рыме ў рамках другой сусветнай акцыі «Stop Putin's war in Ukraine» («Стоп вайне Пуціна ва Украіне»). Пад сценамі Калізея і каля аркі Канстанціна сабраліся паўсотні актывістаў украінскай супольнасці з антываеннымі лозунгамі і нацыянальнай сімволікай.


Каментаваць