Страсці па Зульфіі

Зульфія Чыншанло — юная спартсменка, якая толькі два гады як перайшла ў казахскае грамадзянства з кітайскага, стала чэмпіёнкай свету па цяжкай атлетыцы. Аднак пры гэтым яна не можа размаўляць па-казахску. Казахскія патрыёты ў шоку. Ці трэба краіне такія чэмпіёны? Прапануем падборку каментараў з гэтай нагоды на казахскіх сайтах.

Газіз: Дажыліся, што нашы спартсменкі размаўляюць на ўсіх мовах свету, за выключэннем дзяржаўнай. Што за краіна такая? Ці ёсць будучыня ў такой краіны?



Зульфія Чыншанло — юная спартсменка, якая толькі два гады як перайшла ў казахскае грамадзянства з кітайскага, стала чэмпіёнкай свету па цяжкай атлетыцы. Аднак пры гэтым яна не можа размаўляць па-казахску. Казахскія патрыёты ў шоку. Ці трэба краіне такія чэмпіёны? Прапануем падборку каментараў з гэтай нагоды на казахскіх сайтах.

Газіз: Дажыліся, што нашы спартсменкі размаўляюць на ўсіх мовах свету, за выключэннем дзяржаўнай. Што за краіна такая? Ці ёсць будучыня ў такой краіны?

Астан: Трэба толькі ганарыцца, што ў Казахстан едуць людзі з краін з беднай эканомікай. Ад таго, што некаторыя чыноўнікі спяваюць на казахскай, карысці няшмат.

Жасарал: Я, увогуле, рэзка супраць практыкі прыцягнення (закупкі) легіянераў. Калі мы сапраўды клапоцімся пра будучыню казахскага спорту, то сродкі трэба ўкладаць у падрыхтоўку кадраў. У казахскай правінцыі марнеюць тысячы таленавітых хлопчыкаў і дзяўчат, якія маглі б не горш прадставіць сваю радзіму на міжнародным узроўні.

Цімур: Прыцягненне легіянераў, якія дэманструюць поспехі, добра ўжо хаця б таму, што ўзмацняе канкурэнцыю ў дадзеным відзе спорту. Яна працуе на айчынны спорт. Ад каментараў, кшталту: «яна не размаўляе на казахскай», становіцца смешна. Гэта маразм — пераводзіць тэму спорту на прыналежнасць да той ці іншай нацыі. Трэба ганарыцца, што гэта казахскі медаль, які ўручалі пад наш гімн.

Даніяр: Наўрад ці мы — казахі. Сваю мову нават не ўздымем. Афіцыйная статыстыка кажа, што ў Казахстане 67 працэнтаў казахаў. Хлусня! Няма ў нашай краіны будучыні. Мы, казахі, краіну губляем сваім стаўленнем да мовы і нацыянальнай культуры.

RoK: Малайчынка, Зульфія! Усе краіны выкарыстоўваюць легіянераў. Мова — гэта на другім месцы. Няхай нават па-японску размаўляе.

Номад: Шматлікія людзі не размаўляюць на казахскай мове таму, што кіраўніка дзяржавы атачаюць выключна рускамоўныя, якія прасоўваюць рускую пазіцыю. Праблема ў нас саміх. Кожны на сваім месцы, у сваім атачэнні павінен размаўляць на казахскай мове. Я так і раблю. Паўсюды!

Шакен: Я мяркую пра спорт на прыкладзе маіх аднакласнікаў-трэнераў. Дзяржава не зацікаўлена ў падрыхтоўцы мясцовых спартсменаў. Мае знаёмыя — трэнеры па барацьбе і боксу — з-за адсутнасці трэніравальнай залы ўзялі ў арэнду Палац культуры, які належыць птушкафабрыцы. Праз нейкі час прэзідэнт фабрыкі, рэальны гаспадар палаца, забараніў ім займаць памяшканне, аргументуючы тым, што дзеці ствараюць шум, бо ягоны дом побач.

Асхат: Шчыра кажучы, жудасныя навіны. Нават медалі для нас зарабляюць жыхары Паднябеснай. Замест таго, каб развіваць свой спорт, вязуць варагаў адкуль толькі магчыма. Ну добра, калі б яны былі этнічныя казахі. Аднак калі джунгараў прывозяць і выдаюць за нешта выбітнае... Хачу лаяцца матам. Гэта не перамога Казахстана. Гэта перамога кітайскай школы. Трэба ўмець прызнаваць слабыя бакі. Няма аб’ектыўнага аналізу, ёсць выключна пераможныя рэляцыі.

Мурзік: Чаму развіццё мовы нельга нармальна і спакойна сумяшчаць з развіццём навукі, спорту? Дзіўна. Вельмі дзіўна.

Дукар: Зульфія — малайчына. Яна будзе прыкладам для нашых казахскіх спартсменаў. Я бачыў, як яна медаль заваёўвала. Вельмі ўсё было нечакана. Спачатку я думаў, што медаль возьме кітаянка. Але перамагла дзяўчына з Казахстана. Калі ўжо спартсмен выступае за нашу зборную — значыць, ён казахскі спартсмен. І не трэба дзяліць іх па нацыянальнасцях. У зборных Расіі па ўсіх відах спорту хапае выхадцаў з іншых краін, і ніхто не камплексуе з гэтай нагоды. Хтосьці напісаў, што гэта перамога кітайскай школы цяжкай атлетыкі. Кітайцы былі, напэўна, злымі, што выхадзец з іх краіны ўзяў медаль для іх праціўніка. Застаецца павіншаваць Зульфію і зборную Казахстана!

Асхат: Так склаліся абставіны, што яна прыехала сюды, каб зарабіць грошы. Добра, што зарабіла нешта і для функцыянераў ад спорту. Аднак з пункта гледжання развіцця айчыннага спорту і росту грамадзянскай (нацыянальнай) самасвядомасці, гэта не дасць нам нічога. Няхай будзе 9-е або 13-е месца, аднак яно будзе заваявана сваімі.

ЛІКУРГ: Шматлікія джунгары свабодна валодаюць казахскай мовай. Іх мова — дыялект кітайскай мовы, толькі яны мусульмане, і таму імкнуцца да цюркаў. У цэлым джунгары добры, працавіты народ.

МММ: Казахі толькі змогуць стаць чэмпіёнамі свету і алімпійскіх гульняў па з’яданні бешбармака.

Макс: Штосьці вас не разумею. Атрымліваецца, калі я не казах і не размаўляю на казахскай мове, я не магу працаваць на развіццё нашага РОДНАГА Казахстана?
------------------------------------------------------------

Даведка:

22 лістапада 16-гадовая казахстанская спартсменка Зульфія Чыншанло на чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы сярод дарослых у Паўночнай Карэі заваявала першы залаты медаль. Увогуле, яна паўтарыла сусветны рэкорд. Пасля перамогі атлетка прайшлася з казахскім сцягам, аднак на прэс-канферэнцыі Зульфія размаўляла выключна на джунгарскай мове (яна паходзіць з народу джунгар — цюркскай этнічнай меншасці ў Кітаі) і ўсяго два гады таму атрымала казахскі пашпарт. Генеральны сакратар Федэрацыі цяжкай атлетыкі Казахстана заявіў, што спартсменка пакуль з цяжкасцю размаўляе на мове новай радзімы, але лічыць, што галоўнае, што яна размаўляе на інтэрнацыянальнай мове спорту. Ён таксама адзначыў, што 16-гадовая спартсменка сваім выступам узняла ўсю цяжкую атлетыку Казахстана.

Каментаваць