Стваральнікі пераменаў збяруцца ў Грэцыі

Маладых лідараў запрашаюць на саміт ChangemakerXchange, мэта якога – пазнаёміць удзельнікаў, навучыць іх супрацоўнічаць ды ладзіць сумесныя ініцыятывы.



Як паведамляе adukacyja.info, 27 верасня-1 кастрычніка гэтага году ў Грэцыі збярэцца нефармальны саміт, арыентаваны на зносіны, знаёмства, навучанне маладых удзельнікаў. Асноўныя тэмы – вырашэнне канфліктных сітуацый (інструменты, падыходы), паляпшэнне жыцця, навыкі супрацоўніцтва і гэтак далей.

Патрабаванні да кандыдатаў:

узрост ад 18 да 30 гадоў;
грамадзянства адной з праграмных краін (Беларусь уключна);
удзельнікі павінны кіраваць альбо быць заснавальнікамі ці са-заснавальнікамі сацыяльнага прадпрыемства, якое ўжо працуе;
добрае валоданне ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы:

Арганізатары пакрываюць выдаткі на транспарт да месца і назад, пражыванне, харчаванне. Арганізацыйны ўнёсак – 100€.

Дэдлайн падачы заяўкі – 18 чэрвеня 2018.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць