Суд апраўдаў лідара пратэстных акцый у Ганконгу ў 2014 годзе

Суд у Ганконгу апраўдаў студэнта Джошуа Вонга, які ўзначальваў пратэстныя акцыі ў 2014 годзе, па справе аб супраціве паліцыі.

 

Разам з Вогнам апраўданыя яшчэ тры актывісты.

 

Як адзначыў сам 19-гадовы Вонг пасля абвяшчэння рашэння, вынікі працэсу паказваюць на тое, што яго пераслед вёўся па палітычных матывах, паведамляе ВВС.

 

Па выніках пратэстных акцый Вонгу было прад'яўлена некалькі абвінавачванняў, яму трэба будзе ўдзельнічаць яшчэ ў некалькіх судовых пасяджэннях.

 

2013 год у Ганконгу пачаўся з акцыі пратэста (фота)



Удзельнікі пратэстных дэманстрацый 2014 года выступалі супраць адмовы Пекіна правесці ў Ганконгу паўнавартасныя дэмакратычныя выбары ў 2017 годзе.

 

У снежня 2014 года арганізатары пратэстнага руху добраахвотна здаліся ў паліцыю і заявілі, што гатовыя даць паказанні аб падрыхтоўцы пратэстаў.


Ганконг: Два тыдні рэвалюцыі ў 14 фотаздымках

 

Джошуа Вонг на некалькі дзён абвяшчаў галадоўку, патрабуючы ад кітайскіх уладаў пачаць перамовы з прысутнымі.


Ганконг: «каляровая рэвалюцыя» альбо другі Цяньаньмэнь?





Каментаваць