Суд прызнаў Меджліс крымскіх татараў экстрэмісцкай арганізацыяй

Пракурор Крыму Наталля Паклонскага назвала чальцоў Меджліса марыянеткамі ў руках Захаду.

Фота Крым.Реалии


Вярхоўны суд Крыму прызнаў Меджліс крымска-татарскага народа экстрэмісцкай арганізацыяй і забараніў яго дзейнасць на тэрыторыі Расіі.

 

Такім чынам, суд задаволіў іск прызначанай Масквой пасля анексіі паўвострава пракурорам Крыму Наталлі Паклонскай, якая ў сярэдзіне красавіка вынесла рашэнне аб прыпыненні дзейнасці Меджліса. Праз некалькі дзён пасля гэтага міністэрства юстыцыі Расіі ўнесла Меджліс крымскіх татараў у пералік арганізацый, забароненых за ажыццяўленне экстрэмісцкай дзейнасці, паведамляе ВВС.


 Наталля Паклонская RIA Novosti


На пасяджэнні суда ў аўторак Паклонскага заявіла, што Меджліс не з'яўляецца самастойнай арганізацыяй, а яго чальцоў і кіраўнікоў назвала "марыянеткамі ў руках вялікіх заходніх лялькаводаў".

 

Падчас свайго выступу Паклонскага заявіла, што «калі суд не задаволіць яе іск, то Меджліс працягне экстрэмісцкую дзейнасць».

 

Забарону дзейнасці Меджліса коратка пракаментаваў кіраўнік ЦВК курултая крымскіх татараў Заір Смедляеў у Фэйсбуку.


 

Намеснік старшыні меджліса Нарыман Джэлял, у сваю чаргу, адзначыў, што арганізацыя з'яўляецца міжнароднай і не можа быць забароненая ў Расіі. Ён таксама паведаміў, што Меджліс не можа быць зарэгістраваны па расійскіх законах, паколькі ні адзін мясцовы закон не падыходзіць пад гэтую арганізацыю.

 

Напярэдадні намеснік старшыні Меджліса крымскіх татараў Ільмі Умераў адзначыў, што не варта чакаць правасуддзя па выніках працэсу ў дачыненні да дзейнасці Меджліса ў Крыме, паведамляе Крым.Реалии.



Рашэнне ўладаў Расіі аб прыпыненні дзейнасці Меджліса выклікала незадаволенасць Еўрасаюза, які заявіў пра ўшчамленне правоў крымскіх татараў.



 

Каментаваць