Суд у Малдове прыпыніў паўнамоцтвы прэзідэнта Дадона

Канстытуцыйны суд Малдовы ў аўторак прыпыніў паўнамоцтвы прэзідэнта краіны Ігара Дадона.
Як паведамляюць малдоўскія СМІ, гэтае рашэнне звязана з тым, што на мінулым тыдні кіраўнік дзяржавы паўторна адхіліў прапанаваныя прэм’ер-міністрам кандыдатуры сямі чальцоў ураду. Паводле закону ён можа гэта зрабіць толькі адзін раз.

Пасля гэтага дэпутаты кіроўнай партыі звярнуліся ў суд.

Цяпер ўказы аб прызначэньні міністраў трэба падпісаць прэм’ер-міністру Паўлу Філіпу або спікеру парламенту Андрыяну Канду, паведамляе выданне realitatea.md.


Паводле svaboda.org

Каментаваць