Суд пажыццёва забараніў Берлусконі займаць дзяржаўныя пасады

Суд пажыццёва забараніў Берлусконі займаць дзяржаўныя пасады і асудзіў яго на сем гадоў турэмнага зняволення за сэкс з непаўналетняй і злоўжыванне службовым становішчам.



Калегія з трох суддзяў — усе жанчыны — пакарала яго больш жорстка, чым прасіў пракурор. Зрэшты, у турму былы прэм'ер адправіцца толькі ў тым выпадку, калі прайграе апеляцыі ў двух вышэйстаячых інстанцыях.

Паводле дадзеных італьянскай пракуратуры, былому італьянскаму прэм'еру ўдалося стварыць цэлую сістэму па пастаўцы прастытутак на сваю вілу блізу Мілана. Прадстаўнік дзяржабвінавачання Антоніо Санджэрмано адзначыў, што ў яго распараджэнні маюцца паказанні сведкаў, у якіх сказана, што Берлусконі ўзнагароджваў дзяўчат за рэгулярнае наведванне яго вілы і аказанне сэксуальных паслуг як фінансава (каля 2,5 тыс. еўра ў месяц), так і з дапамогай лабіравання іх кар'ерных інтарэсаў.

На думку боку абвінавачвання, палітык, які ўзначальваў у той час італьянскі кабінет міністраў, падкупіў і аказаў ціск на прадстаўнікоў міланскіх праваахоўных органаў.

 

Берлусконі адмаўляе прад'яўленыя яму абвінавачванні. Экс-прэм'ер лічыць гэты працэс часткай плана па «мэтанакіраваным выдаленні яго з палітычнай арэны краіны».

Каментаваць