Сусвет прызнае ўкраінскія парламенцкія выбары

Сусвет прызнае ўкраінскія парламенцкія выбары. Значная большасць назіральнікаў і сусветных арганізацый лічаць парламенцкія выбары ва Украіне легітымнымі, свабоднымі справядлівымі, нягледзячы на тое, што частка грамадзянаў не змагла ўзяць удзел у галасаванні.



Найперш, размова ідзе пра Луганскую і Данецкую вобласці краіны, частка якіх кантралюецца баевікамі «ДНР» і «ЛНР» з падтрымкай расійскіх войскаў. Таксама, па зразумелых прычынах, не галасаваў анексаваны Расіяй Крым.

Назіральнікі ГУАМ ацанілі выбары як свабодныя і справядлівыя. Паводле іх меркавання, выбары ў Вярхоўную Раду Украіны былі арганізаваны і праведзены ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі і стандартамі дэмакратычных выбараў, у прыватнасці стандартаў АБСЕ і Савета Еўропы, а таксама нацыянальнага заканадаўства. Пра гэта гаворыцца ў заяве назіральнікаў ГУАМ (Грузія, Украіна, Азербайджан, Малдова), якую цытуе Радыё Свабода.

Заўвагі па асобных выбарчых участках не маюць прынцыповага характару і не могуць істотна паўплываць на вынікі галасавання, адзначаюць назіральнікі ГУАМ. Група назіральнікаў ГУАМ задаволеная вынікамі маніторынгу.

Спецыяльны каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ Кент Харштэдт заявіў, што працэс галасавання падчас выбараў у Вярхоўную Раду і падлік галасоў былі празрыстымі. Пра гэта ён сказаў на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

Паводле яго слоў, выбаршчыкі адказалі на складаныя праблемы, што з'яўляецца фактычным пацвярджэннем дэмакратычнага руху Украіны.

Еўрапейская сетка арганізацый па назіранні за выбарамі (ENEMO) канстатуе, што галасаванне на выбарах у Вярхоўную Раду праходзіла празрыста і ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Аб гэтым кіраўнік місіі Срджан Паўлічыч сказаў сёння на брыфінгу ў Кіеве. «Арганізацыяй задзейнічана 206 кароткатэрміновых назіральнікаў для маніторынгу датэрміновых выбараў у Вярхоўную Раду», - адзначыў ён.

«Маніторынг ахопліваў усе этапы працэсу галасавання, у прыватнасці адкрыццё участкаў, галасавання, падлік галасоў і падвядзенне вынікаў на выбарчых участках і АВК. Мы назіралі за адкрыццём 101 выбарчага ўчастка, увогуле назіральнікі наведалі 1250 выбарчых участкаў. Назіралі за падлікам галасоў на 99 выбарчых участках», — паведаміў Срджан Паўлічыч.

«Папярэдняя выснова ENEMO заключаецца ў тым, што галасаванне 26 кастрычніка праходзіла празрыста і эфектыўна, у цэлым у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Пэўныя парушэнні, якія не мелі значнага ўплыву на вынікі, былі адзначаны ў асноўным падчас перадвыбарнай кампаніі», — адзначыў кіраўнік місіі ENEMO.

Кіраўніцтва Еўрапейскага Саюза ў асобе прэзідэнта Еўрапейскага Савета Германа Ван Ромпея і прэзідэнта Еўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу вітаюць правядзенне парламенцкіх выбараў ва Украіне. На іх думку, гэта — перамога народа Украіны і дэмакратыі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве высокіх прадстаўнікоў ЕС, якая была распаўсюджаная ў панядзелак у Брусэлі, перадае ўласны карэспандэнт УНІАН.

Барозу і Рампей адзначаюць, што ЕС прыняў пад увагу папярэднюю ацэнку АБСЕ/БДІПЧ аб тым, што яны сталі важным крокам у імкненні правесці выбары ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі. «Гэта — перамога народа Украіны і дэмакратыі», — гаворыцца ў заяве.

Камісар Еўрасаюза па пытаннях пашырэння і палітыцы суседства Штэфан Фюле павіншаваў Украіну з паспяховымі парламенцкімі выбарамі. «Віншую з добрымі выбарамі. Я бачу выразны выбар шляху да пабудовы сучаснай еўрапейскай краіны, заснаванаму на ўсебаковых рэформах», — заявіў Фюле.

Прэзідэнт Еўрапейскага парламента Марцін Шульц павітаў народ Украіны за мужнасць і дэмакратычную рашучасць, якую яны прадэманстравалі падчас пазачарговых парламенцкіх выбараў. «Я віншую народ Украіны за мужнасць і дэмакратычную рашучасць. Падарожжа, якая пачалася з дэмакратычнага супраціву на Майдане і прывяла да рэгенерацыі устаноў з выбраннем новага прэзідэнта і парламента, завершана», — гаворыцца ў каментары Шульца, перададзеным агенцтву УНІАН.

«Украінцы могуць ганарыцца тым, чаго яны дамагліся, свабодай, якую яны вярнулі праз гэтыя спарадкаваныя, справядлівыя і плюралістычныя выбары, як пра гэта паказана наглядальнымі місіямі. Цяпер яны могуць глядзець у будучыню з новай надзеяй, чакаючы, што іх кіраўнікі будуць перад імі рабіць справаздачу», — перакананы Шульц.

Кіраўнік дэлегацыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Крыстафэр Чоп заявіў, што новаабраная Вярхоўная Рада 8-га склікання павінна працаваць хутка для рэалізацыі рэформаў у дзяржаве. У заяве таксама адзначаецца, што працэс галасавання на выбарах 26 кастрычніка быў добра арганізаваны, хоць і былі выяўлены некаторыя працэсуальныя парушэнні, у тым ліку пры падліку галасоў і на першых этапах падліку галасоў.

Масква лічыць, што выбары ў Вярхоўную Раду адбыліся, «нягледзячы на шматлікія парушэнні». Пра гэта заявіў у інтэрв'ю ТАСС міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

«Папярэднія вынікі ўкраінскіх выбараў паказваюць, што ўкраінскі народ прагаласаваў, — сказаў Лаўроў. — Мы пакідаем у баку шматлікія парушэнні, якія былі на этапе падрыхтоўкі да выбараў, тыя прымусовыя метады, якія ўжываліся да цэлага шэрагу кандыдатаў, і крокі па адхіленні ад палітычнага працэсу, ад удзелу ў выбарах іншых палітычных сіл». «Але, тым не менш, галасаванне адбылося», — дадаў ён.

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2014-10-27 21:59:54
1) Cусвет - гэта сукупнасць галактык ваабшчэ-та. Мне цікава, Сірыус прызнаў укр. выбары ці "пракінуў"? :)) 2) Не крыўдзіце Паўлічыча. напішыце яго прозвішча правільна.
  • Sergio
  • 2014-10-28 12:59:19
Сусвет -- гэта не толькі сукупнасць галактык. Ці выкладзеная гістрыя Сірыуса ў падручніках "Сусветная гісторыя" за 8 --11-тыя класы?
  • ВР
  • 2014-10-28 14:04:56
1) Sergio Pu, не стаўцеся так сур'ёзна да заўваг, якія суправаджаюцца смайлікамі.

2) Прозвішча Паўлічыча можна было паправіць у двух месцах, а не ў адным.

3) Заадно і "26 кастрычнік", "Масква лічыць выбары ў Вярхоўную Раду адбыліся"...

Каментаваць