У Нью-Ёрку запалілі галоўную елку краіны (відэа)

Адна з найбольш вядомых ёлак свету ўсталявана ў Нью-Ёрку. 
Rockefeller Christmas Tree Lighting 2016, chedwards.net

Rockefeller Christmas Tree Lighting 2016, chedwards.net



Перад комплексам хмарачосаў на Манхэтэне (гэтак званы Ракфэлер-цэнтар) устанавілі амаль трыццаціметровае дрэва — адзін з найважнейшых сімвалаў амерыканскага Божага нараджэння.

У гэтым годзе калядная ёлка з Ракфэлераўскага цэнтра — гэта нарвеская елка вагой у 14 тон і вышынёй 28 метраў і 60 сантымэтраў. Яе ўпрыгожылі 30 тысячамі святлодыёдных лямпачак, спалучаных кабелямі агульнай працягласцю 8 кіламэтраў.

На вярхушцы дрэва, якая дзясяткі разоў трапляла ў амерыканскія мастацкія фільмы, змешчана крыштальная зорка аднаго з вядомых вытворцаў ювелірных вырабаў. Урачысты момант запальвання гірляндаў суправаджаў канцэрт, на якім выступілі такія выканаўцы як Долі Партан, Тоні Бэнэт, Ніл Дайманд і Харт Брукс.

Калядная ёлка перад Ракфэлер-цэнтар пастаўленая 84-ы па ліку раз. Мэрыя Нью-Ёрку мяркуе, што да 7 студзеня, калі святочнае дрэва будзе разабрана, паглядзець яе прыедзе звыш дзесяці мільёнаў турыстаў.

Паводле Польскага радыё

Каментаваць