Што агульнага ў папы рымскага і Марка Цукерберга? Яны заклейваюць камеру на кампутарах

Папа Рымскі Францыск заляпляе франтальную камеру свайго iPad — нават калі хакеры змогуць перахапіць кіраванне прыладай, ім не ўдасца ўпотай сфатаграфаваць пантыфіка.

На здымак, зроблены яшчэ ў 2015 годзе, на пачатку 2017-га звярнуў увагу даследчык інфармацыйнай бяспекі Колін Андэрсан.


Камусьці нават здалося, што на налепцы — лагатып арганізацыі «Гідра» з коміксаў Marvel.


На самой справе камеру заклеілі налепкай з выявай герба Ватыкана — двух перакрыжаваных ключоў.


Тата Францыск не адзіны, хто так робіць. Камеру наўтбука таксама заляпляе кіраўнік Facebook Марк Цукерберг і дырэктар ФБР Джэймс Комі.

Паводле meduza.io

P.S.: Але не заўсёды Марк Цукерберг закрывае сваю камеру. Так, напрыклад, пасля нашумелай пакупкі кампаніяй Facebook беларускага стартапа MSQRD, Цукерберг зняў відэа з выкарыстаннем дадзенага прыкладання.
MSQRD не адзіны вядомы стартап, створаны беларусамі. Сур'ёзны ўклад у тэхналагічны прарыў у Беларусі ўнесла кампанія Viaden, заснаваная ў 2001 годзе Віктарам Пракапеням. Кампанія вядомая як найбуйнейшы распрацоўшчык ПА для гульнявой індустрыі і інтэрнэт-казіно, а таксама фітнес-прыкладанняў для мабільных платформаў. Playtech заключыла здзелку на куплю Viaden Media ў 2012 годзе. Да іншых паспяховых праектаў Віктара Пракапені адносяцца Fintech-стартап exp (capital), які распрацоўвае ПА для гандлю фінансавымі інструментамі, і  VP Capital, венчурны фонд з
акцэнтам на IT-праекты.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць