Таджыкістан. Самы высокі флагшток

Сур'ёзная барацьба пачынаецца за права валодаць самым высокім флагштокам у свеце. У Таджыкістане збіраюцца выдаткаваць на гэта мільёны долараў. Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмонаў на свяце нацыянальнага Дня сцягу 24 лістапада за-

явіў пра пачатак будаўніцтва 165-метровага флагштока ў сталіцы краіны — Душанбе.Такім чынам, самая бедная краіна Цэнтральнай Азіі, дзе сярэдняя гадавая зарплата складае каля 650 долараў, імкнецца парушыць статус багатага нафтай Азербайджана, уладальніка самага высокага сцяга ў свеце. У верасні 2010 года ў сталіцы Азербайджана Баку быў адкрыты 162-метровы флагшток з нацыянальным сцягам. Але хутка рэкорд Баку будзе пабіты таджыкамі. Флагшток у Таджыкістане таксама паб'е паказчык суседняга Туркменістана — папярэдняга рэкардсмена, дзе ў 2008 годзе паставілі 133-метровы флагшток. Пра кошт туркменскага праекта нічога не вядома. Дарэчы, флагштокманія стала падарункам для дубайской кампаніі «Trident Support», якая будуе гэтыя канструкцыі.

Па матэрыялах «Guardian» (Вялікабрытанія)

Каментаваць