Таджыкістан. Дзень лідара нацыі

Таджыкскаму прэзідэнту Эмамалі Рахмону аказалася мала тытула "Лідар нацыі", захавання права накладаць вета на законы пасля сыходу на пенсію, увядзення ў ВНУ краіны курсу «Рахмоназнаўства».
Эмамалі Рахмон

Эмамалі Рахмон



Стала вядома, што групай дэпутатаў мясцовага парламенту, які цалкам залежыць ад Рахмона, падрыхтаваны законапраект пра новае дзяржаўная свята — Дзень лідара нацыі.

Праўда, пакуль канчаткова дата не вызначаная. Святочным днём могуць абвясціць альбо 19 лістапада (у гэты дзень у 1992-м Эмамалі Рахмон быў абраны старшынёй Вярхоўнага Савета Таджыкістана), альбо 6 лістапада, калі Рахмон быў абраны прэзідэнтам. Не выключана, што днём новага свята абвесцяць 5 кастрычніка — дзень нараджэння прэзідэнта.

Застаецца дадаць, што такое свята ў краінах СНД на цяперашні дзень існуе толькі ў Казахстане, дзе з 2011 года 1 снежня адзначаецца як Дзень першага прэзідэнта рэспублікі. У гэты дзень у 1991 годзе Назарбаеў стаў прэзідэнтам краіны.

Паводле ўзбекскай прэсы


Каментаваць