Таджыкістан. Справаздача па бародах

МУС Таджыкістана апублікавала рапарт па выніках барацьбы з модай на бароды сярод таджыкскіх мужчынаў за 2015 год. Нагадаем, што барада ў краіне лічыцца скрытай формай прапаганды радыкальнага ісламу.



Паэт Фірдоўсі. Фота comunicom.ru


Насіць яе дазволена выключна мужчынам, старэйшым за 50 гадоў, настаўнікам і прадстаўнікам кліру. Паводле справаздачы, у мінулым годзе па ўсім Таджыкістане супрацоўнікі паліцыі затрымалі некалькі дзясяткаў тысяч барадатых мужчын.

Пасля высвятлення асобы і зняцця адбіткаў пальцаў, затрыманым гвалтоўна галілі бароды. Рэкорд паставілі ў Хатлонскай вобласці, дзе ўлады прымусова пагалілі амаль 13 тысяч мужчын.

Афіцыйны Душанбе задаволены сваёй працай, хаця ў інтэрнэце шмат скаргаў на гвалт падчас прымусовага галення. Цікава, што афіцыйна кампанію праводзяць на падставе барацьбы з усім "чужародным і не адпаведным таджыкскай культуры". Хаця сярэднявечны паэт Фірдоўсі, якога таджыкі вельмі паважаюць і шануюць, на ўсіх партрэтах выяўлены з саліднай барадой.

Паводле таджыкскай прэсы

Каментаваць