Тайна трэцяй сталіцы

Вялікі інфармацыйны рэзананс, нефармальнае спаборніцтва паміж буйнымі гарадамі, парад мясцовага патрыятызму, шавіністычныя настроі супраць татар, цікавасць да гісторыі, выбух жартаў і шмат чаго яшчэ выклікала ў Расіі рашэнне прызнаць Казань трэцяй сталіцай дзяржавы. Прапануем вашай увазе падборку каментараў з расійскіх блогаў на гэтую тэму.

— Куршавэль, папулярны сярод алігархаў курорт, — наша сапраўдная трэцяя сталіца.



Вялікі інфармацыйны рэзананс, нефармальнае спаборніцтва паміж буйнымі гарадамі, парад мясцовага патрыятызму, шавіністычныя настроі супраць татар, цікавасць да гісторыі, выбух жартаў і шмат чаго яшчэ выклікала ў Расіі рашэнне прызнаць Казань трэцяй сталіцай дзяржавы. Прапануем вашай увазе падборку каментараў з расійскіх блогаў на гэтую тэму.

— Куршавэль, папулярны сярод алігархаў курорт, — наша сапраўдная трэцяя сталіца.

— Сталіцы Расіі: Ноўгарад (862–881), Кіеў (881–1151), Уладзімір (1157–1328), Масква (1328–1712), Санкт-Пецярбург (1712–1728), Масква (1728–1730), Санкт-Пецярбург/Петраград (1730–1918), Масква (з 1918). Дзе ў гэтым шэрагу Казань, каб быць трэцяй сталіцай? На якой падставе? Дэмаграфія? У такім выпадку Новасібірск, Ніжні Ноўгарад, Екацерынбург. Гісторыя? У такім выпадку Уладзімір, Ноўгарад. Узровень развіцця? Тады Екацерынбург або Сочы. Чаму Казань?

— Улады Казані зарэгістравалі за сабой таварны знак «Казань — трэцяя сталіца Расіі». Я жыву ў Піцеры, і заўсёды смяюся, калі нашы ўлады насаджаюць «культурную сталіцу». Намаганне давесці, што мы не лыкам шытыя, — гэта і ёсць асаблівасць правінцыялаў. Слова «культура» — не толькі Марыінскі тэатр з балетам, які наперадзе планеты ўсёй. Мне сорамна, калі ўсе вуліцы пакрытыя вялікімі дзіркамі, большымі, чым магла зрабіць авіяцыйная бомба, каналы засыпаныя банкамі і пляшкамі, а скверы — сабачымі мінамі. Разумееш, што выключна еўрапейскі такт і адукацыя прымушаюць замежнікаў задраць вочы да шпілю Адміралцейства і пацокаць языком: «Ах, якая архітэктура!» Трэба аддаць належнае казанцам: яны ўсіх пераплюнулі, зарэгістраваўшы свой пафас.

— Чаму не Омск? Дарэчы, Омск у часы грамадзянскай вайны быў сталіцай дырэкторыі Калчака і быў прызнаны сталіцай Расіі шэрагам еўрапейскіх дзяржаў.

— Мяркую, што ўсе гарады пасля Масквы павінны быць перайменаваны ў сталіцы Расіі з улікам колькасці насельніцтва, прыкладна так: «Ржэў — 328-я сталіца Расіі». Таксама прапаную ўвесці закон пра адказнасць за «адмаўленне сталічнасці» кожнага горада ў Расіі.

— Ды якая трэцяя сталіца Расіі — Казань?! Няўжо яны дурныя? Трэцяя сталіца — Свярдлоўск.

— Назваліся б лепш першай сталіцай Казанскага ханства — куды больш арыстакратычнасці.

— Сталіца Татарстану замарочылася і зарэгістравала патэнт на назву «Трэцяя сталіца Расіі». Адзнака нашай эпохі — назву цяпер можа проста набыць і пасля скакаць ад радасці. Ура! Усіх надурылі!

— Ва ўсіх крутых краінах таксама па некалькі сталіц. Філіпіны — Маніла і Кесон, Малайзія — Куалу і Лумпур, Балівія — Ла-Пас і Сукрэ, Нідэрланды — Гаага і Амстэрдам. Але мы аказаліся круцей: у нас тры сталіцы!

— Я, натуральна, рада за Казань, аднак што зменіцца пасля таго, як горад атрымае гэты тытул? Уздымуцца эканамічныя паказчыкі? Наадварот, Екацерынбург, Самара, Ніжні Ноўгарад і Новасібірск дружна пакрыўдзяцца на сталіцу Татарстану.

— Магу адназначна сказаць, што нічога ні самой Казані, ні яе жыхарам не свеціць. Гэта так жа смешна, як называць нашу краіну дэмакратычнай і казаць, што мы жывём па прынцыпах грамадзянскай супольнасці, называць насельніцтва еўрапейцамі.

— Федэральнай службе па інтэлектуальнай маёмасці, патэнтах і таварных знаках трэба рабіць справаздачу перад урадам, атрымаць «бабло», злятаць у Куршавель. А пасля адпачынку зноў падумаць ужо пра чацвёртую сталіцу.

— Дзіўная навіна. Горад, у якім дзесяць гадоў на афіцыйным узроўні змагаюцца з рускім духам (і трэба прызнаць, змагаюцца паспяхова), цяпер прызнаны трэцяй сталіцай дзяржавы. Не разумею, шчыра кажучы. Магчыма, гэта нейкі стратэгічны ход, які павінен захаваць Казань і ўвесь рэгіён у складзе Расіі. Маю надзею, што пасля такога рашэння паўзучая татарызацыя шматнацыянальнага гораду прыпыніцца. З іншага боку — не факт. Сталічны комплекс казанскіх уладаў становіцца відавочным, калі паглядзець або паслухаць мясцовыя навіны: «надвор’е ў сталіцы», «у сталіцу з візітам», «сталічныя ўлады». Цяпер можна выдаваць у эфіры падобныя нумары.

— Дарэчы, сярод праектаў Івана Грознага сапраўды была ідэя пераносу сталіцы спачатку ў Волагду, а потым далей на ўсход — у Казань.

— У 1612 годзе пры польскай акупацыі Масквы ў Смутны час фактычнай сталіцай быў Яраслаўль, дзе быў створаны часовы ўрад (Савет усёй зямлі).

— На што толькі ў нашай дзяржаве грошы не марнуюць. Лепш давалі б квоты дзецям на анкалагічнае лячэнне.
 

Каментаваць