«Так ім і трэба, каб не стаялі з плакатамі ў падтрымку Украіны»

Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў распавёў пра перахопленую размову паміж баевіком, які непасрэдна кіраваў абстрэлам Марыупаля, з саўдзельнікам-наводчыкам артабстрэлу.



«Сённяшняя атака рускіх бандфармаванняў на жылы масіў у Марыўпалі — прынесла страшны для любога нармальнага чалавека вынік. На гэты момант сярод мірнага насельніцтва 30 чалавек забіта, 102 параненыя. Нягоднікі з ДНР і асабіста Захарчанка выхваляюцца гэтым крывавым актам. Атрымае яшчэ мярзотнік сваё. Агнём у адказ была атакаваная батарэя рускіх градаў, якія вялі абстрэл Марыупаля. Каля Саханкі знішчана 4 з 6 машын, якія атакавалі наш горад, разам з разлікамі», — паведамляе міністр на сваёй старонцы ў Facebook. 
 
 
Далей ён цытуе перахопленую размову баевіка, які непасрэдна кіраваў абстрэлам горада, з саўдзельнікам-наводчыкам артабстрэлу, кажучы, што іхны цынізм «ашаламляе». 
 
 
«— Кантакт па жылых кварталах.. усе гарыць, шмат ахвяр.
 — Так ім і трэба, каб не стаялі з плакатамі ў падтрымку Украіны..»
 
 
 
Як сцвярджае міністр, наводчык абстрэлу ўжо арыштаваны, СБУ і аператыўнікі спрацавалі хутка. 
 
 
Паводле яго словаў, вядзецца ўмацаванне Марыупаля. Тым, хто сюды «сунецца», Авакаў абяцае жорсткі адпор. 

Каментаваць