Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Такога не здаралася 200 гадоў: імператар пакіае трон

У апошні раз японскі імператар адмаўляўся ад трону ў 1817 годзе. І вось праз два стагоддзі імператар Акіхіта зможа зноў сысці па ўласным жаданні.
Фота REUTERS

Фота REUTERS

У пятніцу японскі ўрад на чале з прэм'ер-міністрам Сідза Абэ ўхваліў адпаведны законапраект і перадаў яго на разгляд у парламент.

Але рашэнне распаўсюджваецца толькі на дзеючага імператара не дае магчымасць адмовіцца да пасады яго пераемнікам.

У публічных выступах 83-гадовы імператар Акіхіта, які перажыў аперацыю на сэрцы і лячыўся ад раку прастаты, не раз выказваў занепакоенасць, што ўзрост і стан здароўя могуць не дазволіць яму выконваць дзяржаўныя абавязкі.

Як мяркуецца, імператар адрачэцца ад трона ў канцы 2018 года, калі яму споўніцца 85 гадоў. У такім выпадку, трон пяройдзе яго 57-гадоваму сыну — наследнаму прынцу Нарухіта.

Але каралеўская сям'я мае праблемы з нашчадкамі па мужчынскай лініі. У самога Нарухіта няма сыноў, але ёсць адзіная дачка — прынцэса Айка.

Усё часцей і часцей у Японіі кажуць пра неабходнасць пераглядзець закон ад 1947 года, які не дазваляе жанчынам успадкаваць імператарскі трон.

"Я б хацеў бачыць прагрэс у грамадстве: каб жанчыны маглі адыгрываць актыўную ролю ў яго жыцці. Чым больш жанчын будзе задзейнічана, тым ярчэй і больш шчаслівая будзе жыццё грамадства", — каментуе 34-гадовы японскі рэжысёр Хары Гіа.

Чакаецца, што парламент разгледзіць законапраект ужо ў чэрвені. Але, паводле меркавання японскіх СМІ, гэта будзе ўсяго толькі фармальнасць.

Паводле euronews.com


Каментаваць