Італія. 16 500 чалавек гатовыя забіць Берлусконі

16 500 — менавіта такая колькасць невядомых падпісалася пад маніфестам, апублікаваным на сайце “Uccidiamo Berlusconi (італьянск.: “Заб’ем Берлусконі) на папулярным інтэрнэце рэсурсе Facebook. Тэкст звароту заклікае ўсіх італьянцаў, якія гатовыя любымі сродкамі пазбавіць краіну ад скандальнага палітыка, шчыра заявіць пра свой радыкальны намер. Улады аператыўны адрэагавалі на правакацыю. Міністр юстыцыі аддаў загад правесці следства і даведацца, хто стаіць за петыцыяй. Адначасова скандальная старонка зачынена ўладальнікамі Facebook.

16 500 — менавіта такая колькасць невядомых падпісалася пад маніфестам, апублікаваным на сайце “Uccidiamo Berlusconi (італьянск.: “Заб’ем Берлусконі) на папулярным інтэрнэце рэсурсе Facebook. Тэкст звароту заклікае ўсіх італьянцаў, якія гатовыя любымі сродкамі пазбавіць краіну ад скандальнага палітыка, шчыра заявіць пра свой радыкальны намер. Улады аператыўны адрэагавалі на правакацыю. Міністр юстыцыі аддаў загад правесці следства і даведацца, хто стаіць за петыцыяй. Адначасова скандальная старонка зачынена ўладальнікамі Facebook. Цікава, што, магчыма, за ідэяй забіць Берлусконі стаяць не апаненты, а прыхільнікі Сільвіа. Справа ў тым, што “Uccidiamo Berlusconi з’явілася ў сетцы ў той жа дзень, калі дэмакраты — галоўная партыя апазіцыі — пачалі выбары новага старшыні. Заклікі да забойства прэм’ера так ці інакш крыху кампраметуюць праціўнікаў ураду. Застаецца адзначыць, што гэта другі выпадак у гісторыі Італіі, калі быў забаронены сайт на Facebook. Некалькі месяцаў таму там з’явіўся сайт, які праслаўляў аднаго з арыштаваных лідэраў мафіі. Гэта справакавала дэпутатаў — сяброў камітэту па барацьбе з мафіяй на незвычайны крок: яны заклікалі суайчыннікаў байкатаваць рэсурс, пакуль там будзе змяшчацца тая старонка пра добрага мафіёзі. Facebook пагадзіўся. Акрамя таго, той выпадак падштурхнуў італьянскі парламент пачаць падрыхтоўку закона пра блакіроўку сайтаў.


Па матэрыялах “Le Monde (Францыя)


 

Каментаваць