Італія. “Чырвоныя брыгады” рыхтуюць замах на ўдзельнікаў саміту G8

Шэсць чалавек былі арыштаваныя ў Мілане і Генуі. Калі верыць італьянскай прэсе, яны рыхтавалі тэракт супраць прэзідэнтаў васьмі самых развітых краін свету, якія павінны сустрэцца ў Італіі ў рамках штогадовага традыцыйнага саміту, гэтак званага G8. Сустрэча прызначана на 8–10 ліпеня. Сярод арыштаваных Луіджы Фаліка, былы сябра лявацкай тэрарыстычнай арганізацыі “Чырвоныя Брыгады (BR). Менавіта на BR ляжыць адказнасць за выкраданне і забойства ў 1978 годзе лідэра хрысціянскіх дэмакратаў Альдэ Мора. Пасля серыі арыштаў у пачатку 1980-х арганізацыя была амаль знішчаная.

Шэсць чалавек былі арыштаваныя ў Мілане і Генуі. Калі верыць італьянскай прэсе, яны рыхтавалі тэракт супраць прэзідэнтаў васьмі самых развітых краін свету, якія павінны сустрэцца ў Італіі ў рамках штогадовага традыцыйнага саміту, гэтак званага G8. Сустрэча прызначана на 8–10 ліпеня. Сярод арыштаваных Луіджы Фаліка, былы сябра лявацкай тэрарыстычнай арганізацыі “Чырвоныя Брыгады (BR). Менавіта на BR ляжыць адказнасць за выкраданне і забойства ў 1978 годзе лідэра хрысціянскіх дэмакратаў Альдэ Мора. Пасля серыі арыштаў у пачатку 1980-х арганізацыя была амаль знішчаная. Аднак два гады таму яна зноў нагадала пра сябе, забіўшы высокапастаўленага ўрадавага чыноўніка, які адказваў за сацыяльныя пытанні. Пакуль цяжка сказаць, ці належаць арыштаваныя да “Чырвоных брыгад. Аднак, у любым выпадку, паліцыі ёсць чым ганарыцца. Падчас аблавы ў аднаго з удзельнікаў групы была знойдзена бомба.

Па матэрыялах “Gazeta Wyborcha (Польшча)
 

Каментаваць